Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

У Магiлёве зацверджана праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У Магiлёве зацверджана праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.

Святочныя мерапрыемствы стартуюць 1-га ліпеня (серада) урачыстым адкрыццём басейна ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва». Яно адбудзецца ў 17.00.

Працягнуцца мерапрыемствы 3 ліпеня (пятніца). У 11.00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» пачнецца мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На працягу дня ў горадзе будуць працаваць святочныя пляцоўкі, гараджане і госці Магілёва ўбачаць канцэртныя праграмы, адбудзецца спартыўна-турыстычнае свята «Здаровы я — здаровая краіна», фестываль фарбаў.

Завершыцца святкванне агульнарэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам!» і феерверкам на плошчы Славы.


Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

1 ліпеня 2020 г. (серада)

17.00 Урачыстае адкрыццё басейна ДУА «Сярэдняя школа №
46 г. Магілёва»
ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва»

3 ліпеня 2020 г. (пятніца)

11.00 Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»

12.00, 13.00 Экспрэс-экскурсія «Дняпроўскі рубеж»
Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»

Арт-праект «Мая Радзіма — Беларусь»
Вокны ўстаноў і арганізацый города Магілёва

Арт-галерэя пад адкрытым небам «Мастак і горад»
Пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»

Святочная канцэртная праграма «Радзіма сэрцу дарагая»

12.00–13.00 Святочная праграма «Беларусь — жыцця майго крыніца» у выкананні сімфанічнага аркестра і хора УК «Магілёўская гарадская капэла»

13.00–15.00 Святочная праграма «Квітней, мая краіна!» у выкананні творчых калектываў і индывідуальных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў

15.00–16.00 Канцэртная праграма «Святкуе кожны беларус» у выкананні творчых калектываў і индывідуальных выканаўцаў УК «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу»

16.00–17.00 Моладзевая праграма «Мы крылы твае — Беларусь!» у выкананні творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў ДК ААТ «Магатэкс»

17.00–18.00 Канцэртная праграма «На гэтай зямле жыць мне і табе» у выкананні духавога аркестра ДУК
«Магілёўскія гарадскія аркестры»
Пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»

12.00–16.00 Спартыўна-турыстычнае свята «Здаровы я — здаровая краіна»
Парк у Падміколлі

12.00–18.00 Святочныя пляцоўкі «Мой родны кут»: літалея «Мая Беларусь», свята вышыванкі «Сімвалы маёй краіны», беларуская майстэрня, арт-прастора «Мастацтва і Радзіма», экалагічная «Нашы кветкі — табе, Беларусь»
Вуліца Ленінская

13.00 Прэм’ера анімацыйнага фільма «Чакай мяне», творчая сустрэча з стваральнікамі фільма, квэст-гульня з выкарыстаннем QR-кода па гісторыі Беларусі і кинематаграфіі
Кінатэатр «Радзіма»

13.00–16.00 Фестываль фарбаў
Сквер 40-годдзя Перамогі

21.00–22.50 Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Люблю цябе, Радзіма слаўная мая!»
Плошча Славы

22.50–23.00 Агульнарэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам!»
Плошча Славы

23.00 Святочны феерверк
Плошча Славы