Год культуры

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 снежня 2015 г. № 522

Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры

У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны пастанаўляю:
1. Аб’явіць у Рэспубліцы Беларусь 2016 год Годам культуры.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры;
забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры

| Печать | E-mail