Відэападарожжа «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...»
29 лістапада вучні 6-7 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» сабраліся ў актавай зале школы, каб адправіцца ў падарожжа па сваім краі. Мы наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле». Дзеці пашырылі свае веды пра гераічную абарону горада Магілёва, пра лёс Канстанціна Сіманава, імя якога носіць вуліца, дзе знаходзіцца наша школа. Потым падарожжа прадоўжылася ў этнаграфічным комплексе «Беларуская вёска 19 стагоддзя». Тут пабачылі, як вырабляюць ганчарны посуд, як працуе каваль. З цікавасцю вучні ўспрынялі матэрыял пра беларускія абярэгі, асабліва запомніўся «Павук» з саломкі. Вучням раскрыліся таямніцы беларускага арнаменту. У час мерапрыемства дзеці пашырылі беларускамоўны лексічны запас. У планах відэападарожжы па іншых музеях Беларусі.
Цыркунова Л.У., Вянглоўская Т.М.,
настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»