Вячоркі
У чатырнаццаты дзень кастрычніка праваслаўны свет адзначае Пакроў Прасвятой Багародзіцы (Пакровы). Дадзенае свята, якое прыйшло на Русь з Вiзантыi ў ХII стагоддзi, стала адным з самых шануемых. Вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа «25 г. Магілёва» таксама вырашылі адсвяткаваць Пакровы ў шосты школьны дзень. На мерапрыемства былі запрошаны бацькі, настаўнікі і вучні. Дзеці адгадвалі загадкі на роднай мове, спявалі, танчылі і паказвалі цікавыя сцэнкі. Мерапрыемства адбылося пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускй мовы і літаратуры Вараб’ёвай Вольгі Аркадзеўны. У канцы вячорак усі прысутныя былі пачаставаны рознымі смачнасцямі. А вучні заспявалі для сваіх матуль песню, прысвечаную Дню Маці. Вячоркі адбыліся вельмі кранальнымі і цікавымі.
Драздова Ю.Ю.,
педагог-арганізатар
ДУА «Сярэдняя школа «25 г. Магілёва»