07 Май2018
Літаратурна-музычная кампазіцыя
Да вучняў 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» наведаліся госці з абласной бібліятэкі: загадчык аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Багданава Н.М. і бібліятэкары аддзела Смалоўская А.А. і Шайдакова І.В. Яны правялі свята роднай мовы «Мова народа — яго святыня...»
Прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя, у час якой у выкананні аматараў беларускай мовы гучалі вершы П. Панчанкі, А. Пысіна, М. Танка, А. Куляшова і інш. Напрыканцы мерапрыемства, якое суправаджалася мультымедыйнай прызентацыяй, з дзевяцікласнікамі была праведзена інтэлектуальная гульня «Лепшыя беларусазнаўцы».
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»