09 Фев2018
Экскурсія у музей «Спадчына»
Вучні 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» наведалі школьны музей «Спадчына». Экскурсію праводзіла кіраўнік музея — настаўнік гісторыі Хадускіна Юлія Анатольеўна. Разам з ёй вучні ўвайшлі ў «беларускую хатку» і агледзелі там кожны куточак, дакрануўшыся такім чынам да нашай гісторыі.
З захапленнем Юлія Анатольеўна рассказала пра жыццё і побыт нашых продкаў, прыгадала святы і традыцыі нашага народа. Дзевяцікласнікі даведаліся пра прызначэнне змешчаных у музеі экспанатаў (некаторыя прадметы і рэчы яны бачылі ўпершыню).
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры