Адкуль пайшлі назвы вуліц нашага горада?
2017 год — год 750-годдзя горада Магілёва. З гэтай нагоды ў дзяржайнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» вучні 3 «А» класа сталі ўдзельнікамі ўрока-даследвання «Адкуль пайшлі назвы вуліц нашага горада?». У час падрыхтоўкі да гэтага пазакласнага мерапрыемства вучні пазнаеміліся не толькі з назвамі вуліц, але і з біяграфіями людзей, у гонар якіх названы вуліцы. Вучні даведаліся аб жыцці І.С. Лазарэнкі, К. Заслонава, а таксама А. Касаева, чыё імя носіць піянерская арганізацыя нашай школы. Дзеці расказвалі вершы пра Магілёў, малявалі мілыя сэрцу краявіды, адчуваючы гонар і павагу да роднага горада, яго гісторыі. Вучням так спадабалася быць даследчыкамі, што яны выказалі жаданне прадоўжыць знаёмства з гісторыяй свайго горада.
Каравацкая І. І.