Семінар па папулярызацыі беларускай мовы

21.03.2023 на базе ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Магілёва» адбыўся семінар па папулярызацыі беларускай мовы «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: з вопыту работы па правядзенні адзіных дзён беларускага маўлення».

 

На семінары настаўнікі школы падзяліліся вопытам правядзення адзіных дзён беларускага маўлення: былі паказаны відэафрагменты ўрокаў матэматыкі, рускай мовы, хіміі, геаграфіі, англійскай мовы, гісторыі з выкарыстаннем беларускай лексікі; праведзены майстар-класы «Бацькоўскі сход», «Выкарыстанне актыўных метадаў на розных этапах урокаў літаратуры з мэтай папулярызацыі беларускай мовы» ; прайшла прэзентацыя работы клуба «Спадчына».

Напрыканцы ўдзельнікі семінара наведалі «Літаратурную гасцёўню», у якой прынялі ўдзел вучні 1 −11 класаў і настаўнікі.

| Печать | E-mail