Сучасныя аспекты даследчай дзейнасці

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва» настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наважылава С.Р. правяла майстар-клас " Арганізацыя работы з адоранымі і матываванымі вучнямі. Даследчая дзейнасць«.

Падчас тэарэтычнай часткі Святлана Рыгораўна расказала пра свой вопыт працы ў кірунку сучасных падыходаў да арганізацыі даследчай дзейнасці школьнікаў: даследаванне і творчыя работы, даследчая дзейнасць як кампанент сучасных электронных прадуктаў, даследаванне і інтэрнэт-рэсурсы, даследчая дзейнасць у кантэксце сучаснай літаратуры.

У працэсе практычнай часткі настаўнікі пад кіраўніцтвам Наважылавай С.Р. працавалі ў групах: фармулявалі тэмы магчымых даследчых работ, вызначалі праблемы, якія ўзнікаюць пры арганізацыі даследавання, прапаноўвалі шляхі вырашэння гэтых праблем.

Майстар-клас прайшоў у цёплай, пазітыўнай атмасферы супрацоўніцтва.

Наважылава С.Р.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва»

| Печать | E-mail