У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння i 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным i грамадскім жыцці нашай краіны — перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г.Мінску. 3 мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.

У гэтых мэтах установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядуле:

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15АКВВЗ6429000005530000000
у ААТ «ААБ Беларусбанк»
БІК: AKBBBY2X
УНП: 190269032

Унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка можа зрабіць кожны жадаючы.

Рэд.