Дашкольнік можа перанесці рэспіраторную інфекцыю і 8 разоў на год, школьнік – у сярэднім да 4-х. Найбольш часта ад вострых рэспіраторных вірусных захворванняў і звязаных з імі ўскладненняў (сінусітаў, бранхітаў, пнеўманій) пакутуюць дзеці да 3 гадоў. Іх надта слабы імунітэт гэтаму вельмі спрыяе.
Прычына бед
– Задача бацькоў – зрабіць усё, каб дзеці раслі моцнымі, трывалымі, здольнымі процістаяць самым розным шкодным уздзеянням, у тым ліку захворванням, – кажа загадчыца 2-га педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Святлана Дзяруга. – Тых жа вострых рэспіраторных захворванняў шмат – «дзякуючы» мноству вірусаў (грыпу і парагрыпу, рынавірусам, адэнавірусам, рэспіраторна-сінцытыяльным, энтэравірусам і г.д.), якія пранікаюць у арганізм паветрана-кропельным шляхам, а таксама бактэрыям (стрэптакокам, менінгакокам, стафілакокам, энтэракокам і інш.), якія «пражываюць» у верхніх аддзелах дыхальных шляхоў. Хворы чхнуў, мы ўдыхнулі, вірус трапіў на слізістую і пачаў актыўна размнажацца ў выдатных для сябе ўмовах. Парушэнні, якія ўзнікаюць далей у верхніх дыхальных шляхах, спрыяюць таму, што бактэрыі з лёгкасцю пранікаюць глыбей і заяўляюць аб сабе запаленнем.
Дзецям не шанцуе пры сутыкненні з вірусам ўдвая. Па прычыне фізіялагічных асаблівасцяў: памер органаў дыхання невялікі, насавыя ходы вузкія, слізістая далікатная, з вялікай колькасцю сасудаў. Дастаткова невялічкага запалення, і дзіця ўжо дыхае ротам.
Органы дыхання дзіцяці актыўна развіваюцца, а любое захворванне цяжка пашкоджвае тканкі і органы, якія растуць.
Пахадзі... басанож
У незагартаваных дзяцей нават умеранае ахалоджванне зніжае ўстойлівасць арганізма да вірусаў і бактэрый. Умацаваць ахоўныя сілы могуць правільны догляд ад нараджэння, рацыянальнае харчаванне, фізічнае выхаванне, загартоўка.
Першай холадавы «ўдар» прымае на сябе скура, яна перадае «сігнал» глыбей – змяняецца ток крыві і лімфы, узмацняецца ўтварэнне слізі ў верхніх дыхальных шляхах. Застой крыві і лімфы, вялікая колькасць слізі актывізуюць мікробы, якія да гэтага часу паводзілі сябе досыць мірна. Загартаванае дзіця лёгка спраўляецца з такімі зменамі, незагартаванае хварэе.
Калі не выпрацаваць у дзіцяці ўстойлівасці да холаду, яно будзе прастуджвацца пастаянна.
Загартоўку трэба пачынаць з першых дзён жыцця:
Свая талерка
Самае важнае — пазбяганне кантактаў з хворымі. І хоць ва ўмовах садка ці школы такая рэкамендацыя здаецца, мякка кажучы сумніўнай, трэба прадугледзець некаторыя ахоўныя меры хоць бы дома. Каб інфекцыя не «паваліла» ўсю сям'ю.
Правілы хатніх паводзінаў вельмі простыя:
Фітатэрапія і масаж
Дзецям, якія часта пакутуюць ад вострых рэспіраторных захворванняў, урач можа рэкамендаваць фітатэрапію (корань салодкі, эўкаліпт, календулу, экстракты радыёлы, элеўтэракоку, настоі заманіхі, эхінацыі, лімонніку кітайскага, араліі, кораня жэньшэню, прапалісу, якія стымулююць актыўнасць клетак імуннай сістэмы). Прымяняюць інгаляцыі, святлолячэнне, масаж, спелеатэрапію.
zviazda.by
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета Республики Беларусь
Могилевский межрайонный отдел
Государственного комитета судебных экспертиз
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Администрация Ленинского районаlenadm-mogilev.gov.by
Администрация Октябрьского районаoctmogilev.gov.by
СЭЗ «Могилев»fezmogilev.by
Бюллетень об исполнении бюджета г. Могилева на 1 июля 2020 г.
Национальный центр маркетинга ncmps.by
Тендеры Республики Беларусьicetrade.by
Требования к коммерческим предложениямmfa.gov.by
Улучшение бизнес-климатаcenter.gov.by
Информационная поддержка экспортаexport.by
УП «Могилевское отделение БелТПП»cci.mogilev.by
ОО «Белорусский Фонд Мира»fondmira.by
Белорусская универсальная товарная биржаbutb.by
ДОСААФ
МОО «Гендерные перспективы»genderperspectives.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
РУПРТЦ «Телерадиокомпания «Могилев»tvrmogilev.by
ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь»ips.gpk.gov.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусьinstitutemvd.by
Продукция и услуги Республики Беларусьgskp.by