У вобласці гэта першы прыклад, калі раённая ўстанова аховы здароўя зарабіла на сваёй ініцыятыве амаль 18 тысяч долараў. У планах - закупіць камп'ютары з 3G інтэрнэтам, WEB-камеры і навушнікі для ўрачоў і фельчараў і аб'яднаць у адзіную сетку 3 участковыя бальніцы, 6 амбулаторый і 2 ФАПы. Да канца чэрвеня праект павінен быць цалкам рэалізаваны.
Ініцыятыву назвалі... «Васа»
Ініцыятыва запрацавала дзякуючы... уважлівасці галоўнага ўрача магілёўскай паліклінікі №11 Сяргея Караева. Гэта ён зацікавіўся аб'явай у інтэрнэце і прыняў рашэнне паўдзельнічаць у конкурсе ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Беларусі». А натхняльнікам і распрацоўшчыкам стала начальнік гаспадарчай часткі Вольга Масольд. Як чалавек неабыякавы да ўсяго перадавога, яна прыгадала, што некалькі гадоў таму чытала ў інтэрнэце пра работу амерыканскіх медыкаў з насельніцтвам пры дапамозе відэасувязі. Сёння для медыцынскіх устаноў буйных гарадоў Беларусі гэта таксама не навінка, але ж размова ідзе пра вёску. Укараненне тут анлайн-сувязі - інавацыйны і нават у чымсьці дзёрзкі праект.
Цікава, што для падстрахоўкі пададзена была заяўка на яшчэ адзін, менш амбіцыйны праект, які датычыўся ўстаноўкі на адной з участковых бальніц сонечных батарэй. Але перамагла менавіта «Васа» (так Вольга сімвалічна назвала свой праект з відэасувяззю). У перакладзе з лацінскай гэта «ягадка». Маўляў, пакуль усё, што робіцца, гэта кветачкі, а «ягадкі» будуць потым - у выглядзе больш дакладнай пастаноўкі дыягназаў, і, як следства, зніжэння ўзроўняў захваральнасці і смяротнасці.
На рэалізацыю праекта выдзелены грант на суму каля 18 тысяч долараў і каля 2 тысяч долараў паліклініка гатова ўнесці сама. Спадзяванні на гэты праект вялікія.
- У нас на абслугоўванні 29 тысяч жыхароў Магілёўскага раёна. Каля 30% - гэта пенсіянеры, але павялічваецца і колькасць дзяцей. Сучасныя тэхналогіі дапамогуць нам праводзіць прафілактычную работу, карэкціраваць лячэнне. Мы збіраемся у анлайн-рэжыме праводзіць відэаканферэнцыі з урачамі, якія працуюць на вёсцы, ажыццяўляць кансультацыі. Улічваючы, што там у асноўным маладыя спецыялісты, такі спосаб дачыненняў вельмі неабходны і карысны. Яны змогуць аператыўна звязацца са сваімі больш вопытнымі калегамі, атрымаць неабходныя звесткі ад вузкіх спецыялістаў. Можна будзе аператыўна перадаваць у электронным выглядзе выпіскі, даведкі. А яшчэ - праводзіць ВКК на адлегласці, калі частка спецыялістаў будзе знаходзіцца на раёне, а частка тут, у горадзе. І людзям не спатрэбіцца лішні раз ехаць да нас, - радуецца будучым магчымасцям Сяргей Караеў.
У планах - паступова ахапіць відэасувяззю ўсе 33 падраздзяленні з ліку бальніц, амбулаторый і ФАПаў.
Праект будзе ўкараняцца адначасова з пераходам усіх медыцынскіх устаноў на адзіную рэспубліканскую медыцынскую інфармацыйную праграму. У 11-й паліклініцы ўжо камп'ютарызаваны ўсе тэрапеўтычныя і педыятрычныя кабінеты.
Добрыя партнёры не горш за спонсараў
У канцы студзеня Вольга Масольд пабывала ў Мінску на семінары, дзе з пераможцамі конкурсу ПРААН былі заключаны дамовы.
- Трэба скласці падрабязную праграму нашых далейшых дзеянняў, - расказвае Вольга. - Будзе вывярацца кожны наш крок, за кожную суму грошай трэба даваць поўную справаздачу. Да 30 чэрвеня праект павінен ужо запрацаваць. У гэтым месяцы мы адкрылі разліковы рахунак, першы транш паступіў.
Партнёрамі па ўкараненні ініцыятывы (іх наяўнасць была абавязковая па ўмовах конкурсу) сталі Магілёўскі тэхнапарк і раённая арганізацыя БРСМ. Тэхнапарк аказаў дапамогу ў падрыхтоўцы ініцыятывы, а моладзь зараз на ўсіх сваіх мерапрыемствах рэкламуе праект. Расказвае, што быць ініцыятыўным сёння - патрабаванне часу. І паліклініка №11 - яскравы прыклад таго, як гэта можа працаваць. «Трэба адсочваць такія прапановы і дзейнічаць, - кажа Вольга Масольд. - Арганізацыі, якія могуць дапамагчы фінансава, размяшчаюць свае ўмовы на сайтах. Я была сведкам таму, як адзін з дамоў-інтэрнатаў Магілёўскай вобласці выйграў грант на адкрыццё майстэрняў для інвалідаў. А нейкі краязнаўца знайшоў такім чынам грошы на выданне кнігі пра свае адкрыцці».
Сацыяльныя праблемы агульныя з медыцынскімі
Самастойна знайсці грошы на рэалізацыю праекта, за які ўзялася раённая паліклініка, сёння не проста. Удзел у конкурсе ПРААН - пакуль што першая спроба вырашыць надзённае пытанне. Пры дэфіцыце сродкаў цяжка бывае не пакрыўдзіць пацыентаў. Але тут імкнуцца знаходзіць залатую сярэдзіну. Такі балючы працэс, як аптымізацыя, таксама праводзіўся з улікам усіх «за» і «супраць». У Семукачах, напрыклад, быў ФАП, а за 4 кіламетры - амбулаторыя. Вырашана было з ФАПа зрабіць амбулаторыю. Семукачы ўсё ж такі цэнтр гаспадаркі, там больш насельніцтва. А летась з Нядашава перанеслі ФАП у Амхавую. Зноў-такі з тых меркаванняў, што там больш насельніцтва. Да таго ж Амхавая знаходзіцца на трасе і даехаць туды спадручней.
- Па родзе дзейнасці медыкі заўсёды сутыкаюцца з праблемамі людзей не толькі медыцынскага характару, - кажа Сяргей Караеў. - Атрымаўшы інваліднасць, страціўшы магчымасць працаваць па спецыяльнасці, чалавек перш за ўсё звяртаецца да нас. І тут аднымі медыцынскімі паслугамі справы не абмяжоўваюцца. Аднаўляем дакументы, нават займаемся пахаваннем. Таму што часцей за ўсё паміраюць адзінокія або кінутыя роднымі людзі. Адарваць медыцыну ад грамадства наогул немагчыма. У нас медыкі пры наведванні сацыяльна небяспечных сямей або адзінокіх старых звяртаюць увагу не толькі на стан здароўя людзей і наяўнасць лекаў, але і на санітарныя ўмовы. Цікавяцца, ці патрэбна дапамога. Калі да нас толькі прыехалі бежанцы з Украіны, мы аднымі з першых падымалі пытанне, як быць з цяжарнымі жанчынамі. Людзі вымушаны былі ў спешцы кінуць свае дамы, некаторыя нават не мелі сродкаў для існавання. Дзе ім было ўзяць сродкі на тыя ж роды? І мы яшчэ да Указа дапамагалі медыцынскімі паслугамі тым, каму прыйшоў час нараджаць.
На жаль, ёсць пытанні, якія паліклініка самастойна не можа вырашаць. Парадокс у тым, што ўстанова абслугоўвае сельскае насельніцтва, але фінансуецца з гарадскога бюджэту, бо знаходзіцца на тэрыторыі абласнога цэнтра.
- Такое рашэнне было прынятае Саўмінам яшчэ ў 2005 годзе, але гэта не вельмі зручна, - лічыць галоўны ўрач. - Фінансаванне павінна зыходзіць з таго адміністрацыйнага цэнтра, які адказвае за людзей. Магілёўскі райвыканкам гатовы гэта рабіць, але не мае законнай падставы. Нам жа зручней працаваць з раённым бюджэтам. Я кантактую з раённымі службамі - Жылкамгасам, ратавальнікамі, міліцыяй, але мы існуем у розных фінансавых вымярэннях. А маглі б аказваць паслугі не толькі за грошы, але і па ўзаемаразліках.
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета Республики Беларусь
Могилевский межрайонный отдел
Государственного комитета судебных экспертиз
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Администрация Ленинского районаlenadm-mogilev.gov.by
Администрация Октябрьского районаoctmogilev.gov.by
СЭЗ «Могилев»fezmogilev.by
Бюллетень об исполнении бюджета г. Могилева на 1 июля 2020 г.
Национальный центр маркетинга ncmps.by
Тендеры Республики Беларусьicetrade.by
Требования к коммерческим предложениямmfa.gov.by
Улучшение бизнес-климатаcenter.gov.by
Информационная поддержка экспортаexport.by
УП «Могилевское отделение БелТПП»cci.mogilev.by
ОО «Белорусский Фонд Мира»fondmira.by
Белорусская универсальная товарная биржаbutb.by
ДОСААФ
МОО «Гендерные перспективы»genderperspectives.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
РУПРТЦ «Телерадиокомпания «Могилев»tvrmogilev.by
ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь»ips.gpk.gov.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусьinstitutemvd.by
Продукция и услуги Республики Беларусьgskp.by