Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Мацярынства падаўжае жыццё

Мацярынства падаўжае жыццёДаследнікі з Імперскага каледжа Лондана высветлілі: наяўнасць дзіцяці на 20% зніжае рызыку заўчаснай смерці. Таксама пражыць даўжэй дапамагае грудное кармленне.

Верагодна, сакрэт — у гарманальных зменах. Навукоўцы прааналізавалі даныя 322 972 жанчын з дзесяці еўрапейскіх краін, паведамляе The Daіly Maіl. За 13 гадоў даследавання 14 383 жанчыны памерлі. Прычынай амаль 6000 смерцяў стаў рак, а 2400 — сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Спецыялісты выявілі, што ўдзельніцы, якія мелі дзяцей, паміралі на 20% радзей за тых, у каго дзяцей не было. Жанчыны, якія нарадзілі ва ўзросце 20-30 гадоў, вылучаліся асабліва моцным здароўем. Таксама рызыка смерці аказалася на 8% ніжэйшай у жанчын, якія кармілі грудзьмі, у параўнанні з тымі, хто карміў дзяцей малочнымі сумесямі.

zviazda.by