Па стане дарог мяркуюць пра дабрабыт краіны ў цэлым. У Магілёве шмат чаго робіцца ў гэтым кірунку. З чэрвеня вядзецца рэканструкцыя выключна важнай магістралі Магілёва-Дняпроўскага моста па Пушкінскім праспекце. Перад гэтым новае жыццё атрымаў мост па праспекце Шміта. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў расказаў пра тое, як у горадзе развіваецца інжынерна-транспартная інфраструктура.
— Найперш уражваюць тэмпы, якімі робіцца справа. Дастаткова ўзгадаць тое, як аператыўна вялася рэканструкцыя Шмітаўскага моста. Аб’ект, калі не памыляюся, быў здадзены з апярэджаннем тэрмінаў на 4 месяцы?
— Так, рэканструкцыя была зроблена за 16 месяцаў замест 20. Прычыны для пачатку рамонту былі больш чым сур’ёзныя. Адбылася карозія і разрывы высокатрывалых ліній жалезабетонных апор, з’явілася расколіна на адной з балак. Адным словам, моцна пагоршылася апорная здольнасць канструкцый мосту. Усё гэта стала падставай для неадкладнага рамонту аб’екта. Заказчыкам выступіла Магілёўскае УКБ, рэканструкцыя абышлася амаль у 90 мільярдаў рублёў.
— Зараз актыўна вядзецца будаўніцтва на яшчэ адным важным мосце па Пушкінскім праспекце. Якія змены чакаюць гэты аб’ект?
— Так, вядзецца рэканструкцыя транспартнага вузла на перасячэнні вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта. Першы этап пачаўся сёлета ў чэрвені. Пасля капітальнага рамонту мост стане даўжэйшы амаль на 12 метраў і шырэйшы больш чым на 13 метраў. Колькасць палос для руху транспарту павялічыцца з 4 да 6 з перспектывай пабудовы транспартнай развязкі ў 2-х узроўнях. Будзе праведзена замена пралётных канструкцый на сталебетонныя, зроблена ўзмацненне існуючых апор. Прадугледжана будаўніцтва падземнага пешаходнага перахода, перабудова кантактнай тралейбуснай сеткі, сеткі вулічнага асвятлення і падземных інжынерных камунікацый. Павелічэнне прапускной здольнасці моста павысіцца на 30%. Яго рэканструкцыя ацэньваецца ў больш чым 298 мільярдаў рублёў.
— Якая праца зроблена для паляпшэння вулічна-дарожнай сеткі і якія планы па добраўпарадкаванні інжынерна-транспартнай сеткі Магілёва на наступны год?
— За 2012-2014 гады заасфальтавана 32,5 кіламетра вулічна-дарожнай сеткі. Сёлета мы рэканструявалі больш за 4 кіламетры магістральных вуліц, у планах яшчэ каля 10 кіламетраў. Зрабілі транспартную развязку на перасячэнні вуліц Фаціна і Каралёва. Плануем правядзенне 2-й чаргі па пашырэнні Мінскай шашы на працягу амаль 5 кіламетраў з будаўніцтвам веладарожкі, капітальны рамонт вуліц Якубоўскага, Лазарэнкі, рэканструкцыю транспартнага вузла на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта ў раёне моста, не застануцца без увагі і мясцовыя праезды.
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета Республики Беларусь
Могилевский межрайонный отдел
Государственного комитета судебных экспертиз
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Администрация Ленинского районаlenadm-mogilev.gov.by
Администрация Октябрьского районаoctmogilev.gov.by
СЭЗ «Могилев»fezmogilev.by
Бюллетень об исполнении бюджета г. Могилева на 1 июля 2020 г.
Национальный центр маркетинга ncmps.by
Тендеры Республики Беларусьicetrade.by
Требования к коммерческим предложениямmfa.gov.by
Улучшение бизнес-климатаcenter.gov.by
Информационная поддержка экспортаexport.by
УП «Могилевское отделение БелТПП»cci.mogilev.by
ОО «Белорусский Фонд Мира»fondmira.by
Белорусская универсальная товарная биржаbutb.by
ДОСААФ
МОО «Гендерные перспективы»genderperspectives.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
РУПРТЦ «Телерадиокомпания «Могилев»tvrmogilev.by
ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь»ips.gpk.gov.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусьinstitutemvd.by
Продукция и услуги Республики Беларусьgskp.by