8 снежня 2018 г. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей Еўдакіма Раманава і ТБМ імя Ф.Скарыны правялі вечар памяці гісторыка Іераніма Філіповіча.

У аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі арганізавана кніжная выстава «Іеранім Філіповіч — даследчык Магілёўшчыны», якая знаёміць жыхароў Магілева з жыццём і дзейнасцю патрыярха магілёўскага краязнаўства Іераніма Філіповіча.