З 12 пераможцаў конкурсу эсэ, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне, 10 — менавіта вучні вясковых школ. Па меркаванні арганізатараў, гэта можна патлумачыць тым, што у вёсцы мацнейшая сувязь паміж пакаленнямі. Сямейныя гісторыі там жывуць больш працягла, а гэта значыць, што інфармацыя пра вайну трапляе да падлеткаў ні з Інтэрнэту ці кніг, а непасрэдна ад яе ўдзельнікаў, адзначыў дацэнт кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук Мікалай Караткоў.
Конкурс эсэ праводзіўся на пачатку 2015 года кафедрай журналістыкі МДУ імя А. А. Куляшова сумесна з упраўленнем ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магшлёўскага аблвыканкама. Ад удзельнікаў патрабавалася не толькі апісаць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і асэнсаваць іх з пункту погляду сучаснасці. Вынікі конкурсу, у якім прынялі ўдзел амаль 130 вучняў з абласнога цэнтра і ўсіх раёнаў Магілёўшчыны, былі падведзеныя 21 лютага ва ўніверсітэце.
«Асабліва ўсцешвае тое, што большасць эсэ фіналістаў і пераможцаў конкурсу заснаваныя на сямейных гісторыях — вучні, у прыватнасці, распавялі пра тое, як іх родныя перажылі вайну. Многія напісалі пра дзядуль і бабуль, якія вызвалялі Беларусь ад ворага ў 1944 годзе. Да эсэ прыкладаюцца фотаздымкі, успаміны, якія могуць мець цікаўнасць для краязнаўцаў і гісторыкаў», — заўважае суразмоўца.
Па словах Мікалая Караткова, большасць канкурсантаў адлюстравала вайну без лішняга пафасу, праўдзіва і эмацыянальна. «Гэта вайна, калі можна так сказаць, з чалавечым тварам, — удакладніў ён. — Мяркую, праз некалькі тыдняў некаторыя з дасланых на конкурс эсэ з’явяцца на афіцыйных сайтах нашага ўніверсітэта і Магілёўскага аблвыканкама. Папярэдняя дамоўленасць у нас ужо ёсць. Пазнаёміцца з работамі школьнікаў Магілёўшчыны атрымаюць магчымасць усе жадаючыя».
Ред.
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета Республики Беларусь
Могилевский межрайонный отдел
Государственного комитета судебных экспертиз
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Администрация Ленинского районаlenadm-mogilev.gov.by
Администрация Октябрьского районаoctmogilev.gov.by
СЭЗ «Могилев»fezmogilev.by
Бюллетень об исполнении бюджета г. Могилева на 1 июля 2020 г.
Национальный центр маркетинга ncmps.by
Тендеры Республики Беларусьicetrade.by
Требования к коммерческим предложениямmfa.gov.by
Улучшение бизнес-климатаcenter.gov.by
Информационная поддержка экспортаexport.by
УП «Могилевское отделение БелТПП»cci.mogilev.by
ОО «Белорусский Фонд Мира»fondmira.by
Белорусская универсальная товарная биржаbutb.by
ДОСААФ
МОО «Гендерные перспективы»genderperspectives.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
РУПРТЦ «Телерадиокомпания «Могилев»tvrmogilev.by
ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь»ips.gpk.gov.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусьinstitutemvd.by
Продукция и услуги Республики Беларусьgskp.by