Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Жыхароў Магілёва запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі

Рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны Году народнага адзінства, праходзіць з 15 сакавіка па 31 снежня 2021 года.

Прыняць у ім удзел могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калектывы аўтараў (не больш за 5 чалавек), а таксама працоўныя калектывы арганізацый культуры Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
— «Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы твор выяўленчага мастацтва патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшае культурнае мерапрыемства народнай творчасці патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект патрыятычнай тэматыкі».

Матэрыялы ў друкаваным і электронным варыянце трэба прадставіць у Міністэрства культуры з 1 верасня па 15 кастрычніка 2021 года.

Арганізатар конкурсу — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі

Рэд.

Інструкцыя аб парадку арганiзацыi i правядзення ў 2021 годзе рэспублiканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкi