Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Вынікі гарадскога конкурсу «На пачатку дарог», прысвечанага 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча, падвялі ў Магілёве

У Магілёве падвялі вынікі гарадскога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечанага 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Арганізатарамі яго правядзення выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама і Цэнтр творчасці «Эверэст».

Як паведаміла метадыст Цэнтра творчасці «Эверэст» Марыя Самусенка, конкурс праводзіўся з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, а таксама папулярызацыі творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Пераможцамі сталі:

— у намінацыі «Уласная паэзія»

узроставая катэгорыя 6-11 гадоў: дыплом I ступенi — Мікіта Лісіцын (СШ № 33 г.Магілёва; кіраўнік — Людміла Зарэмская);

узроставая катэгорыя 12-17 гадоў: Гран-пры — Міхаліна Барысік (мнагапрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» г. Магілёва; кіраўнік — Аляксей Карпенка); дыплом I ступенi — Ганна Маркава (СШ № 35 г.Магілёва);

узроставая катэгорыя 18-31 год: дыплом I ступенi — Марыя Ісаенка (НПК яслі-сад — сярэдняя школа № 44 г.Магілёва);

— у намiнацыі «Мастацкае слова»

узроставая катэгорыя 6-11 гадоў: дыплом I ступенi — Таццяна Далімаева (верш «На Беларусі Бог жыве», СШ № 40 г.Магілёва; кіраўнік — Наталля Цімафеенка);

узроставая катэгорыя 12-17 гадоў: Гран-пры — Вікторыя Кацянкова (урывак з паэмы «Явар з калінаю», Магілеўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж; кіраўнікі — Наталля Шаўкунова, Наталля Галах, Людміла Гладчанка); дыплом I ступенi — Дар’я Анціпенка (паэма «Явар з калінаю», Цэнтр творчасці «Эверэст»; кіраўнік — Кацярына Русенчык);

узроставая катэгорыя 18-31 год: дыплом I ступенi —Дар’я Анісімава (верш «Стаю ў начы ў завіруху», дзяржаўная ўстанова культуры «Палац культуры вобласці» (кіраўнік — Кускова Ала Іванаўна);

— у намiнацыі «Тэатральная пастаноўка» Гран пры — аб’яднанне па інтарэсах «Турысты-краязнаўцы», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска»; кіраўнік — Людміла Дабравольская);

— у намiнацыі «Малюнкі»

узроставая катэгорыя 6-11 гадоў: дыплом I ступенi — Ганна Якаўлева («Матчына душа», Магілеўская дзіцячая школа мастацтваў № 6; кіраўнік — Ксенія Валчкова);

узроставая катэгорыя 12-17 гадоў: Гран пры — Ксенія Пахоменка («Дзікае паляванне караля Стаха», Цэнтр творчасці «Эверэст»; кіраўнік — Юрый Шпатаў); дыплом I ступенi — Аляксандра Лаўрэнава («І стаіць адзін адзеты за акном іржавы дуб», Магілеўская дзіцячая школа мастацтваў № 6; кіраўнік — Ганна Жураўлёва) і Яна Музыкаранка (трыпціх «Дзікае паляванне караля Стаха», Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж; кіраўнікі — Наталля Галах, Данута Чэх-Астрашэўская);

узроставая катэгорыя 18-31 год: дыплом I ступенi — Аліна Журыкава («Каханая Беларусь», Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж; кіраўнікі — Наталля Галах, Данута Чэх-Астрашэўская);

— у намiнацыі «Відэаролік»

узроставая катэгорыя 12-17 гадоў: Гран пры — Ганна Маркава («І жоўты ліст на зелені травы. Мае сустрэчы з У. Караткевічам», СШ № 35; кіраўнік —Грыгор’ева Ірына Яўгеньеўна); дыплом I ступенi — Глеб Лунькоў («Буктрэйлер на аповесць У.Караткевіча «Лісце каштанаў», СШ № 45; кіраўнік — Вольга Лунькова);

Сёння ў Цэнтры творчасці «Эверэст» працуе выстава лепшых работ аўтараў у намінацыі «Малюнкі». Аднак, як адзначыла Марыя Самусенка, астатнія работы таксама можна будзе пабачыць — у відэафільме, над стварэннем якога зараз ідзе праца (яго можна будзе ўбачыць на сайце Цэнтра творчасці «Эверэст» і на Магілёўскага гарвыканкама).

Рэд.
Фота Цэнтр творчасці «Эверэст» г.Магілёва