Выйшла ў свет кніга магілёўскага пісьменніка Алеся Казекі «Песня роднай зямлі»Добрая навіна для ўсіх аматараў беларускай паэзіі! Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет кніга Алеся Казекі «Песня роднай зямлі».

У кнігу ўвайшла не толькі шматгранная лірыка (ад патрыятычнай да філасофскай), але і паэмы (такія, як «Марыйка», «Медуніца»), і паэтычныя апавяданні.

Творы Алеся Казекі — гэта філасофскія разважанні аб сэнсе жыцця, адносінах паміж людзьмі, аб месцы чалавека ў светабудове. Вялікую ўвагу паэт у сваёй творчасці ўдзяляе родным мясцінам, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі, прыгажосці роднай прыроды.

Рэд.