Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Магілёў 19 мая далучыцца да Ночы музеяў

Магілёў 19 мая далучыцца да Ночы музеяў Магілёў далучыцца да Ночы музеяў. Мерапрыемствы адбудуцца 19 мая.

Святочная праграма Музея гісторыі Магілёва пачнецца ў 17:00 і будзе доўжыцца да 24:00. Інтэрактыўная гульня-encounter “Монстры і прыгажуні” будзе ўключаць заданні па ратушы, выставачнай зале і не толькі. Навінкай стане "цёмны пакой", таму наведальнікі павінны паклапаціцца пра ліхтарыкі.

Для ўсіх, хто прыйдзе ў касцюме монстра або казачнай прыгажуні, уваход бясплатны.

Таксама музей прапануе наведаць:

17:30 – прэзентацыя новых здабыткаў музея;
18:30 – адкрыццё выставы акварэляў Мікалая Ліханенкі;
19:00 – канцэрт інструментальнага ансамбля “Eden Rose” і музычны сюрпрыз ад Веранікі Юргелас, пераможцы народнай выставы “Выяві сябе”.

Спецыяльна для бацькоў з маленькімі дзеткамі, у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва будзе працаваць дзіцячы куток.

Пад час Ночы музеяў будзе дзейнічаць адзіны білет на ратушу і выставачную залу, дзе працуе персанальная выстава Марыны Несцярук. Ён ўключае ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.

Для дарослых білеты будуць каштаваць 4 рублі, для дзяцей і студэнтаў - 2 рублі. Для дзетак да 7 год уваход бясплатны.

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава 19 мая з 10:00 па 17:30 запланаваны экскурсіі па пастаянна дзейнічаючым экспазіцыям. Полны квіток каштуе 1,5 рублі, ільготны - 0,75. Таксама можна наведаць музейны занятак “Искатели суперраритета картинной галереи Масленикова”.

Краязнаўчы музей імя Раманава з 18:00 па 00:00 прапанует наведаць пастаянныя экспазіцыі, прадметныя міні-выставы з паступленнямі апошніх гадоў і тэматычныя мініэкскурсіі: “Паляванне на маманта”, “Выраб крэмніевых i каменных прылад”, “Рыбалоўства”, “Гарадзішча i курганы” і іншыя.

Будуць працавць інтэрактыўныя зоны. Напрыклад, “Будаўніцтва старажытнага жылля шалашнага тыпу”, “Праца крэмневымі прыладамі: рэзка скуры, габлёўка дрэва, праца з зерняцёркай”, “Фатаграфуемся ў вобразах шляхціча i шляхцянкі XVII ст.” або “Малюем магілёўскую ратушу”.

Наведаюць музей «Персоны мінулых эпох»: Лeў Сапега, кароль Ян II, Казімір Ваза, Пётр Камбураў, Адам Kipкop.

Таксама ў праграме віктарыны, гульні, кансультацыі, майстар-класы, міні-канцэрт ваеннай песні.

Поўны білет каштуе 5 рублёў, ільготны - 2,5 рублі.

Музей этнаграф іі 19 мая таксама чакае наведвальнікаў з 18:00 па 24:00. На пляцоўцы перад уваходам можна палюбавацца народнымі танцамі, а потым наведаць аўтарскія экскурсіі ў самім музеі.

Выступяць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні “Ярыца”, фальклорны ансамбль “Карагод”, народны творчы калектыў “Раманс”. Таксама прагучыць фартэпіянны канцэрт навучэнцаў музычнага каледжа і канцэрт бардаўскай песні ў выкананні Сяргея Чарнова.

Фотазона з жывой статуяй “Дама з кнігай”, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, забаўляльна-гульнёвыя пляцоўкі, варажба - сумаваць у гэты вечар не давядецца.

Рэд.