Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Выстава «Крокі творчасці» працуе ў Магілёве

Выстава «Крокі творчасці» працуе ў Магілёве «Крокі творчасці». Пад такой назвай у выставачнай зале па вуліцы Болдзіна прапануецца выстава дыпломных работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

На выставе прадстаўлены работы ў розных тэхніках (мастацкая кераміка, бацік, ткацтва, вышыўка і г.д.), якія былі выкананы ў розныя гады.

Выстава — вынік сумеснай творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў, яшчэ адзін крок на шляху спасціжэння асноў майстэрства, што выбіраюць для сябе мастакі, якія імкнуцца ператварыць гэты свет па законах прыгажосці і гармоніі.

У рамках работы выставы адбываюцца арт-прэзентацыі і творчыя сустрэчы з вядучымі педагогамі мастацкага аддзялення. На іх запрашаюць маладыя таленты, якіх цікавіць творчасць, тых, хто мае да яе схільнасць і патрэбу. Пачатак у 16:00.

Наведаць выставу можна да 11 лютага.

Ред.

«Крокі творчасці» прадстаўлены ў выставачнай зале на Болдзіна