Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Магілеўчан запрашаюць на тэматычная свята «Шчадроты восеньскіх святаў»

Магілеўчан запрашаюць на тэматычная свята «Шчадроты восеньскіх святаў» Адбудзецца свята 14 веранся ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветная працы».

Гэта ўжо чацвёртая творчая сустрэча ў рамках абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя», які ладзіцца для жыхароў Магілёўшчыны на працягу гэтага года. Раней клубныя ўстановы вобласці прадстаўлялі гледачам тэматычныя праграмы паводле абрадаў і святаў зімовага, веснавога і летняга цыклаў народнага календара, распавялі ў метадычным цэнтры.

Гэтае тэматычнае свята цалкам прысвечана восеньскім святам народнага календара. На ім адбудзяцца выступленні творчых каллектываў, носьбітаў фальклору. Можна будзе ўбачыць вынікі працы майстраў народных мастацкіх рамёстваў з усей Магілёўшчыны.

З 16.30 на пляцоўцы каля будынку цэнтра народнай творчасці ( вуліца Першамайская, 10) будзе дэманстравацца экспазіцыя «У восень да гасцінцаў просім», на якой будуць прадстаўлены выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізована работа тэматычных сялянскіх падворкаў з прысмакамі, гульні, абрады, песні, танцы і шмат іншага.

У вечары, у 18.00 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Шчадроты восеньскіх святаў» паводле восеньскіх абрадаў і святаў народнага календара.

Кошт квітка — 2 рубля.

Рэд.

Магілеўчан запрашаюць на тэматычная свята «Шчадроты восеньскіх святаў»