Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

I-я купалаўскія чытанні прайшлі ў Магілеве

I-я купалаўскія чытанні прайшлі ў МагілевеНапярэдадні дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Магілёве адбыліся І-я купалаўскія чытанні «Слова Купалы да творчасці кліча». Праграма чытанняў была прысвечана 135-годдзю нашага песняра, 750-годдзю горада Магілёва і 1-й гадавіне прысваення бібліятэцы імя Янкі Купалы.

У межах купалаўскіх чытанняў адбыўся круглы стол, дзе ішла гаворка пра літаратуру, гісторыю і пытанні ўшанавання імя паэта і папулярызацыі яго творчасці.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі навучальных устаноў, супрацоўнікі публічных і школьных бібліятэк горада, члены і сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, актыўныя чытачы бібліятэкі.

Адбылась on-line-гутарка з дырэктарам Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Артёмам Мартынавым, які расказаў аб дзейнасці бібліятэкі па ўшанаванню і папулярызацыі імя класіка.

Прысутным былі прадстаўлены кніжна-ілюстрацыйная выставы «Песняра святое імя», «Язык беларускага арнамента, ці Старадаўнія сімвалы шчасця», «Творчасць Янкі Купалы ў ілюстрацыях мастакоў» і праведзена экскурсія ў міні-музеі Янкі Купалы.

У выніку было прынята рашэнне штогод праводзіць Купалаўскія чытанні; сумеснымі намаганнямі ўшаноўваць імя паэта ў межах горада.

Рэд.

I-я купалаўскія чытанні прайшлі ў Магілеве

I-я купалаўскія чытанні прайшлі ў Магілеве

I-я купалаўскія чытанні прайшлі ў Магілеве

I-я купалаўскія чытанні прайшлі ў Магілеве