Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Кінавечарына, прысвечаная 135-годзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбудзецца ў Магілёве

Кінавечарына, прысвечаная 135-годзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбудзецца ў Магілёве Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае жыхароў Магілёва і гасцей нашага горада ў кінатэатр «Чырвоная Зорка» 19 чэрвеня а 18 гадзіне на кінавечарыну «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...», якая прысвечана 135- годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У праграме:
1. слайд-шоў «Вандраванні на радзіму Я. Купалы і Я.Коласа»;
2. выстава літаратурных твораў Я. Купалы і Я. Коласа;
3. музычныя і вакальныя нумары;
4. сустрэча з паэтамі Магілёва;
5. паказ дакументальных фільмаў: «Янка Купала. Я адплаціў народу...», «Я — часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек».

Кошт квітка: 3 рублі (дарослыя), 1 рубль (школьнікі).

Рэд.

Кінавечарына, прысвечаная 135-годзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбудзецца ў Магілёве