Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць

Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасцьМузей гісторыі Магілёва стаў багацейшым яшчэ на адну выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць. Гэта кніга «Новы запавет з Псалтыром», выдадзеная ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра (пад Оршай).

Гэтае выданне — цудоўны экзэмпляр, што рэпрэзентуе магілёўскую традыцыю кнігадрукавання, бо, як вядома, куцеінская друкарня была заснаваная магілёўскім першадрукаром Спірыдонам Собалем у 1630 годзе, і пасля яго сыходу працягвала пачатую ім традыцыю.

Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць

Экзэмпляр, які трапіў у магілёўскі музей, мае невялікую страту — адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка. Аднак у астатнім ён цудоўна захаваўся. З гравюр, змешчаных у выданні, маюцца тры — з выявамі апосталаў Іаана, Марка і Лукі.

Зараз кніга знаходзіцца на экспертызе. Яна будзе прэзентаваная на бліжэйшым музейным мерапрыемстве — «Дні гарніста», што пройдзе ў межах Нацыянальнага форума «Музеі Беларусі» 1 кастрычніка ў 18:00.

Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць

Установа культуры вельмі ўдзячна мецэнату Валерыю Казакову, а таксама новым і даўнім сябрам музея — Зміцеру Яцкевічу (Нясвіж), Андрэю Радкову (Мінск), Багдану Беразенка (Кіеў) за фінансавую гарантыю і дапамогу ў пошуках і набыцці кнігі.

Музей гісторыі Магілёва разбагацеў на новую выбітную гісторыка-культурную каштоўнасць

Рэд.