Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Тракайскі гістарычны музей запрашае магілёўцаў на выставу “Узнагароды краін свету”

Тракайскі гістарычны музей запрашае магілёўцаў на выставу “Узнагароды краін свету”Урачыстае адкрыццё выставы «Узнагароды краін свету» з фондаў Тракайскага гістарычнага музея адбудзецца 14 красавіка а 16-й гадзіне. Мерапремства арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Магілёўцы змогуць пабачыць больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Большую частку — 31 экспанат — складаюць старыя і новыя ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі.

Тракайскі гістарычны музей існуе ўжо 77 гадоў. За гэты час сабраныя значныя калекцыі, якія адлюстроўваюць развіццё дзяржаўнасці Літвы і гісторыю Тракая. У калекцыі фалерыстыкі, якая налічвае звыш 25 тысяч адзінак, побач з дзяржаўнымі ўзнагародамі Літвы захоўваюцца разнастайныя ўзнагароды краін свету.

Выстава рэалізуецца ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Тракайскага гістарычнага музея. Акрамя Магілёва яна будзе экспанавацца ў Гродна, Віцебску, Гомелі, у музеі-сядзібе М.К.Агінскага ў в. Залессе. Партнёрам выступіла кампанія «Белдзяржстрах».

Убачыць «Узнагароды краін свету» на ўласныя вочы можна будзе да 23 мая ў музеі этнаграфіі па адрасе: г. Магілеў, вул. Першамайская. 8.

Рэд.