Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Вечарына, прысвечаная 75-годдзю Уладіміра Мулявіна, адбудзецца ў Магілёве

Вечарына, прысвечаная 75-годдзю Уладіміра Мулявіна, адбудзецца ў МагілёвеВечарына «Голас душы», прысвечаная 75-годдзю Уладіміра Мулявіна, адбудзецца ў Магілёве 21 лютага. Аб гэтым паведаміла загадчыца бібліятэкі бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна Алена Кандраценка.

Уладімір Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 года ў Свярдлоўску. Захапляцца музыкай пачаў яшчэ ў дзіцячым узросце — у 12 гадоў навучыўся граць на гітары.

Пасля школы паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча на аддзяленне струнных інструментаў. Быў выключаны з вучылішча за захапленне джазам, але хутка прыняты назад, пасля чаго кінуў навучальную установу па ўласным жаданні.

З 1958 па 1963 год Уладімір Мулявін працаваў музыкам у розных абласных філармоніях. У 1963 годзе ён быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію, пры якой у 1968 годзе быў створаны вакальна-інструментальны ансамбль «Лявоны». Праз тры гады ансамбль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімір Мулявін, змяніў назву на «Песняры».

У 1976 разам з ансамблем гастраліраваў у ЗША разам «Нью Крысці Менестрэлс».

За значны ўнёсак у развіццё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
14 мая 2002 года Уладзімір Мулявін патрапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі.

Усх жадаючых даведацца больш пра жыццё таленавітага чалавека і дакрануцца да яго творчасці чакаюць у Палацы культуры вобласці. Пачатак мерапрыемства — 14:00. Уваход вольны.

Рэд.