Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Мерапрыемствы да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча праходзяць у бібліятэках горада

Мерапрыемствы да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча праходзяць у бібліятэках горадаЗ нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча 26 лістапада ў бібліятэцы-філіяле № 4 імя М.Ю.Лермантава ўстановы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Магілёва» адбыўся літаратурны ўрок «Быў. Ёсць. Буду», а 25 лістапада ў межах відэалекторыя «Кінаход» прайшла дэманстрацыя фільма «Дзікая ахота Караля Стаха».

З мэтай папулярызацыі творчасці вядомага беларускага пісьменніка аддзелам бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваны дапаможнік «Уладзімір Караткевіч: метадычныя рэкамендацыі для бібліятэчных супрацоўнікаў па папулярызацыі творчасці беларускага пісьменніка».

У бібліятэках горада падрыхтаваны кніжныя выставы, экспазіцыі і прэзентацыі па творчасці знакамітага пісьменніка.

Рэд.