Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

“Магілёўскія майстры” арганізуюць выставу ў кінатэатры “Космас”

“Магілёўскія майстры” арганізуюць выставу ў кінатэатры “Космас”Выстава аматарскага аб’яднання рамеснікаў «Магілёўскія майстры» пад назвай «Кірмаш майстроў збірае сяброў» адкрываецца ў кінатэатры «Космас».

Напрацягу некалькіх дзён гараджане змогуць убачыць работы, зробленыя з абсалютна розных матэрыялаў: сувеніры з ільну, валянне з воўны, кампазіцыі з кветак, цукерак, мяккіх цацак і інш.

«На адкрыццё, якое адбудзецца 13 лістапада ў 14:30, мы запрасілі магілёўскіх дзетак, — распавяла вядучы метадыст гарадскога Цэнтра культуры і адпачынку Вольга Трубачова. — Падчас мерапрыемства яны змогуць падысці да любога майстра і атрымаць невялічкі майстр-клас».

Дарэчы, наведаць выставу можа кожны жадаючы. Яна будзе працаваць 13 лістапада з 14:30 да 20:00, а таксама 14 і 15 — з 12:00 да 20:00.

Наталля Шараева

“Магілёўскія майстры” арганізуюць выставу ў кінатэатры “Космас”