Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Пісьменнік Анатоль Бутэвіч сустрэўся з магілёўскімі вучнямі

Пісьменнік Анатоль Бутэвіч сустрэўся з магілёўскімі вучняміКаб ведаць беларускую кнігу трэба ведаць яе аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Як паведамілі ў Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса, 22 кастрычніка юным чытачам дзвух бібліятэк Магілёва выпаў шчаслівы момант — яны сустрэліся з вядомым беларускім пісьменнікам, публіцыстам, перакладчыкам, грамадскім дзеячам і проста цікавым чалавекам — Анатолем Іванавічам Бутэвічам.

Сустрэўся пісьменнік з вучнямі 5-6—х класаў — чытачамі бібліятэкі-філіяла № 9 і дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. Пушкіна. Вечар прайшоў цікава. Анатоль Іванавіч сапраўдны майстар беларускага слова — умее валодаць аўдыторыяй, захапіць яе аповедам пра знаёмыя і незнаёмыя факты, падзеі гісторыі. Пісьменнік не проста фіксуе гістарычную рэчаіснасць, а прапускае гісторыю праз сэрца. Слухаючы такіх людзей, хочацца цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, ведаць родную мову.

Найбольш захапляльным стаў аповед пісьменніка пра серыю кніг «Сем цудаў Беларусі».

Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, атрымалі сапраўдны ўрок патрыятызму, урок беларускасці. Напрыканцы Анатоль Іванавіч пажадаў «каб усе любілі Беларусь і гэта любоў будзе ўзаемнай».

Рэд.

Пісьменнік Анатоль Бутэвіч сустрэўся з магілёўскімі вучнямі Пісьменнік Анатоль Бутэвіч сустрэўся з магілёўскімі вучнямі