Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Слуцкі пояс 1760-90-х гг. экспануецца ў Музеі гісторыі Магілёва

Слуцкі пояс 1760-90-х гг. экспануецца ў Музеі гісторыі Магілёва Слуцкі пояс 1760-90-х гг. экспануецца ў Музеі гісторыі Магілёва. Ён прадстаўлены мінскім калекцыянерам Ігарам Сурмачэўскім, уладальнікам буйной калекцыі артэфактаў беларускай гісторыі і культуры. Аб гэтым паведаміў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Дадзены прадмет прапанаваны для пакупкі музеем за суму, эквівалентную 1 млрд. бел. рублёў, і ў гэты час кіраўніцтвам музея ажыццяўляюцца мерапрыемствы па пошуку сродкаў на гэтую закупку. Аднак, незалежна ад выніку, слуцкі пояс будзе экспанавацца ў музеі да канца гэтага года

Слуцкі пояс — выбітная гісторыка-культурная каштоўнасць сусветнага значэння. Традыцыю стварэння на Беларусі падобных паясоў заклаў у 1758 годзе Міхал Казімір Радзівіл, заснаваўшы мануфактуру па вырабе паясоў у Слуцку. Для працы над паясамі ім быў запрошаны армянін Ян Маджарскі з горада Станіславаў (Україна).

Ужо з першых гадоў вырабу паясоў у Слуцку яны сталі набываць мясцовы беларускі каларыт, бо мастакі размяшчалі ў якасці элементаў узору замест усходняга арнаменту тыповыя беларускія элементы — валошкі, незабудкі, лісце дуба і інш. У XVIII — пач. ХІХ стст. слуцкі пояс быў часткай багатага ўбрання шляхты, а з ужытку стаў выходзіць пасля забароны на нашэнне традыцыйнага шляхецкага строю ў 1840-я гг.

Прапанаваны музею экзэмпляр пояса мае добрую захаванасць, арнаментацыя маецца на чатырох баках пояса, яго даўжыня 350 см., шырыня 35 см.

Убачыць пояс можна у Музеі гісторыі Магілёва з серады па нядзелю з 10:00 да 18:00. Уваход — 7 тыс. рублёў.

Рэд.

Слуцкі пояс 1760-90-х гг. экспануецца ў Музеі гісторыі Магілёва

Слуцкі пояс 1760-90-х гг. экспануецца ў Музеі гісторыі Магілёва