У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. К.Маркса ў рамках творчага праекта «Арт-окно как объект культурного пространства библиотеки» сярод навучэнцаў бібліятэчнага каледжа імя А.С. Пушкіна адбылася прэзентацыя аконнай выставы аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча пад назвай «ЛітаразнаЎства». Яна прысвечаны беларускаму алфавіту.
У аснове праекта — чорна-белая плакатная графіка. Для кожнай літары створана мастацкая кампазіцыя, у якой мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на гэтую літару. Злучным звяном з’яўляецца сімвал чалавека, якога мастак жартаўліва назваў Хлопчык. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальным надпісам з ужываннем слоў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай кампазіцыі.
Серыя налічвае 34 творы, што адпавядае колькасці літар у беларускім алфавіце. Прапанаванай канцэпцыяй мастак не толькі сам разважае пра беларускую мову і беларускую культуру, але і наводзіць на разважанні гледача.
Выстава будзе працаваць да 28 верасня.
Мастак Павел Сідаровіч нарадзіўся ў 1979 годзе. Скончыў Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум (зараз Аршанскі механіка-эканамічны каледж) па спецыяльнасці эканаміст. У 2004 годзе пачаў сур’ёзна займацца выяўленчым мастацтвам. Актыўную выставачную дзейнасць вядзе з 2012 года. З 2014 года з’яўляецца членам Аршанскага гарадскога народнага клуба самадзейных мастакоў «Рэнесанс».
Удзельнік калектыўных, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Вядомы як стваральнік персанальных канцэптуальных праектаў.
Творчая дзейнасць: плакатная графіка, трафарэтны жывапіс, графіка алоўкам, арт-аб’екты.
Рэд.



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета Республики Беларусь
Могилевский межрайонный отдел
Государственного комитета судебных экспертиз
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Администрация Ленинского районаlenadm-mogilev.gov.by
Администрация Октябрьского районаoctmogilev.gov.by
СЭЗ «Могилев»fezmogilev.by
Бюллетень об исполнении бюджета г. Могилева на 1 июля 2020 г.
Национальный центр маркетинга ncmps.by
Тендеры Республики Беларусьicetrade.by
Требования к коммерческим предложениямmfa.gov.by
Улучшение бизнес-климатаcenter.gov.by
Информационная поддержка экспортаexport.by
УП «Могилевское отделение БелТПП»cci.mogilev.by
ОО «Белорусский Фонд Мира»fondmira.by
Белорусская универсальная товарная биржаbutb.by
ДОСААФ
МОО «Гендерные перспективы»genderperspectives.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
РУПРТЦ «Телерадиокомпания «Могилев»tvrmogilev.by
ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь»ips.gpk.gov.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусьinstitutemvd.by
Продукция и услуги Республики Беларусьgskp.by