Выстава Нацыянальнага гістарычнага музея рэспублікі «Беларусь у Першай сусветнай вайне» адкрыецца 17 красавіка ў магілёўскім Музеі этнаграфіі і будзе экспанавацца да 5 ліпеня. У межах аднаго праекта сабраны экспанаты з уласнага збору спецыялізаванай пошукавай роты Міністэрства абароны Беларусі, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Раманава, прыватных калекцый.
«Драматычная гісторыя Беларусі непарыўна звязана з самымі вядомымі і кровапралітнымі войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Еўропы, — адзначылі спецыялісты установы культуры. — Вайна 1914 — 1918 гг. стала гуманітарнай катастрофай пачатку ХХ ст., якая закранула ўвесь свет. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін з усіх кантынентаў з насельніцтвам больш за 1,5 млрд. чалавек».
Выстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне» пазнаёміць наведвальнікаў з жыццём даваеннай Беларусі, ваеннымі дзеяннямі, якія праходзілі на тэрыторыі краіны, бежанствам, франтавым побытам, завяршальным этапам вайны. Асобны раздзел выставы прысвечаны ўшанаванню нашымі сучаснікамі памяці ахвяр Першай сусветнай вайны.
На экспазіцыі прадстаўлены прадметы салдацкага побыту, узоры абмундзіравання, прадметы медыцынскага прызначэння, фотаздымкі і дакументы, рэчы, знойдзеныя археолагамі на месцах баявых дзеянняў.
«Беларусь у Першай сусветнай вайне» — доўгатэрміновы праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. З мінулага года ён экспанаваўся ў Мінску, Гродна, Гомелі і Смаргоні.
Рэд.
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Могилевский межрайонный отдел Следственного комитета Республики Беларусь
Могилевский межрайонный отдел
Государственного комитета судебных экспертиз
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Администрация Ленинского районаlenadm-mogilev.gov.by
Администрация Октябрьского районаoctmogilev.gov.by
СЭЗ «Могилев»fezmogilev.by
Бюллетень об исполнении бюджета г. Могилева на 1 июля 2020 г.
Национальный центр маркетинга ncmps.by
Тендеры Республики Беларусьicetrade.by
Требования к коммерческим предложениямmfa.gov.by
Улучшение бизнес-климатаcenter.gov.by
Информационная поддержка экспортаexport.by
УП «Могилевское отделение БелТПП»cci.mogilev.by
ОО «Белорусский Фонд Мира»fondmira.by
Белорусская универсальная товарная биржаbutb.by
ДОСААФ
МОО «Гендерные перспективы»genderperspectives.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
РУПРТЦ «Телерадиокомпания «Могилев»tvrmogilev.by
ГУО «Институт пограничной службы Республики Беларусь»ips.gpk.gov.by
Могилевский институт МВД Республики Беларусьinstitutemvd.by
Продукция и услуги Республики Беларусьgskp.by