Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

18 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Пакроўскі кірмаш

Безопасная эксплуатация котлов в жилом секторе Упэўнена крочыць па зямлі восень. У народзе жыве прымаўка, што другі яе месяц – кастрычнік – зямлю балоціць, а лес залоціць. 14 кастрычніка адзначаецца народнае свята – Пакроў. Гэта старажытнае земляробчае свята славянаў адзначае заканчэнне палявых работ, а гэта значыць што на змену клопатам прыходзіць пара святочных гулянняў, адным з якіх традыцыйна з'яўляецца Пакроўскі кірмаш.

Усіх жыхароў і гасцей Магілёўшчыны запрашаем на Пакроўскі кірмаш, які адбудзецца 18 кастрычніка 2014 года з 10.00 да 16.00 гадзін на адкрытай пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. Тут вас чакае канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам фальклорных калектываў горада, тэатралізаваных персанажаў, гульнямі і забавамі.