Яго высокую магілу
Дзе лес ды вецер панаваў
Знаць, што вялікую меў сілу,
«Магілай льва» народ назваў.
Над ёй з часамі дрэвы палі,
I горад вырас, як з зямлі,
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.
Янка Купала
На магілёўскім аўтавакзале, як і дамаўляліся, мяне сустрэў памочнік cтаршыні гарвыканкама Аляксандр Селязнёў, высокі, зграбны, рухавы ма-лады чалавек.
Напачатку, калі вы не супраць, я пакажу вам найбольш знакамітыя мясціны Магілёва, помнікі архітэктуры: цэрквы, жаночы манастыр, тэатр, заглянем на Буйніцкае поле, у заасад, пастаім на беразе Дняпра і Дубровенкі, пройдземся па пешаходнай вуліцы, а будзе жаданне пабываем у ЗАГСе, наведаем лёгкаатлетычны манеж. i пасля вы сустрэнецеся са старшынёй гарвыканкама Віктарам Іванавічам Шорыкавым.
Я, вядома, не мог не пагадзіцца. Сучасная «маршрутка»давезла мяне з Мінска ў горад на Дняпры, лічы, за дзве гадзіны, так што не паспеў ста-міцца, ды і хацелася найхутчэй убачыць сённяшні Магілёў, пазнаёміцца з яго людзьмі.
Першы раз я тут бьгў больш як трыццаць вёсен назад. Горад не ўразіў: запомніліся хіба што дняпроўскія стромы і абрывы, будынак аблвыканкама, падобны на мінскі Дом урада, і сустрэча з Аляксеем Пысіным, цудоў-ным чалавекам і паэтам.
I дзесяць гадоў назад Магілёў падаўся мне хмурным, шэрым, якому далека-вата да гарадоў-заходнікаў Брэста і Гродна, квітнеючага Гомеля, тым больш«красы беларускага краю» Мінска. Міжволі згадалася, што студэнты сталічных ВНУ не рваліся ва«ўсходнюю браму краіны», не прыцмоквалі языкамі пры слове Магілёў, як дзеці лейтэнанта Шміта пры назве Бабруйска.
«На Буйніцкае поле», кіўнуў га-лавой вадзіцелю Аляксандр, і машына памчалася наперад.
I вось яно, святое месца. Асцярожна ступаючы па брукаванцы, мінаем браму, спыняемся перад капліцай. Шапочуць вяршаліны дрэў, усё роўна як вітаюць нас, дораць водар кветкі; пра гераічную абарону Магілёва, пра бессмяротныя ўспаміны Сіманава на-гадваюць хіба танкі, якія ніколі не зрушацца з месца, ды гарматы саракапяткі, што далі апошні пераможны залп болып як 60 гадоў таму.
Прысеў на лаўку з пасечаным асколкамі тварам сівы ветэран, наўздзіў падобны да Аляксея Пысіна: здаецца, падьшецца, гляне на каплічку і ціхім чыстым голасам прачытае геніяльныя радкі, выбітыя на магільным помніку паэта, якога паважаў калі не кожны беларус, то кожны магіляўчанін:
Я гляджу на чорнае курганне, На траву, на рыжых мурашоў. Ведайае, калі мяне не стане, Я ў сваю дывізію пайшоў.
Цераз дарогу незвычайны заасад, дзе гаспадараць навучэнцы сучаснага каледжа імя Кірылы Арлоўскага са сва-ім энергічным дырэктарам-энтузіястам, фантазёрам Георгіем Маліноўскім. Каледж адзіны ў краіне, які рыхтуе егераў, такога і ў Еўропе няма. Сярод поля за лічакыя месяцы ўзнікла незвычайная вёска з карчмой-рэстаранам, конным манежам, вальерамі, арыгінальным частаколам. Тут звярам добра дыхаецца, бо шмат прасторы. Мядзведзіца, якая жыла на двух квадратных метрах у мінскім падвале, акрыяла, расце, прыбаўляе ў вазе, хоць ёй ужо тры гады. Выратавана рысь, выцягнуты з-пад касілкі казулі, адной зроблена аперацыя і ўстаўлены ў нагу стрыжань.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Барыс Батура тут часты госць. Гэта яго ініцыятыва пабудаваць незвычайны заасад своеасаблівую лабараторыю для будучых егераў. Як сцвярджаюць, ён ці не галоўны прараб будоўлі, ідэй у яго не злічыць, хоць каўшом чэрпай. Пабудуюць вісячыя масткі, сцежкі, каньёны, а ў нізе зубры, ча-лавек ідзе і бачыць. У заасадзе высакародныя і плямістыя алені, коні-прыгажуны, ваўкі, лісы, хутка з'явяцца... змеі. Паўсюль кармушкі. Дзіва што дзеці ў захапленні: прыходзяць з бацькамі, самі прыбягаюць. У іх выхоўваецца любоў да«братоў нашых меншых», тысячы сем'яў завітваюць у заасад, некаторыя па шмат разоў.
Мой добры гід цудоўна ведае горад, распавядае пра яго архітэктуру, людзей, перамены, лёгка, цікава, з гумарам.
«Можа, пракоцімся ў вясельнай карэце?» усмешліва прапануе каля ЗАГСа Аляксандр. Яно б няблага, але коні даўным-даўно памчалі маю вясельную карэту ўдалеч, з якой няма звароту.
ЗАГС, размешчаны ў будынку XVIII ст., падноўлены, упарадкаваны, аж ззяе. Яго залы, асабліва крыштальная, брыльянтавая, неверагоднай прыгажосці. Такіх у Беларусі бачыць не даводзілася. Зрэшты, сваё захапленне выказалі праз кнігу запісаў мэры і артысты дзесяткаў гарадоў свету. Чысціня амаль стэрыльная. Цурчаць фантаны, дзынкаюць пчолы на кветках. Усё буяе, цвіце. I жыве тут гармонія. Моўчкі застываю каля сабора Трох Свяціцеляў, любуюся Барысаглебскай царквой, капліцай Святой Вялікамучаніцы Параскевы, жаночым Свята-Нікольскім манастыром, падноўленым тэатрам, жылымі будынкамі, праспектам Міра, вуліцамі Ціміразева, Першамайскай. Я не ведаю яшчэ, што і гэтыя ўражанні, ад якіх галава ідзе кругам, зменшацца перад пешаходнай вуліцай Ленінскай (былая Вялікая Садовая). Яе даўжыня два кіламетры. На ёй размешчаны адзін з карпусоў Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, дзе вучыўся Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, тут дзесяткі гістарычных будынкаў, выдатныя скверы, арыгінальныя фантаны, шматлікія кафэ і мноства кветак.
Вуліца чымсьці нагадвае маскоўскі Арбат ці кіеўскі знакаміты Крашчацік. Па Арбаце я хадзіў два гады, неаднойчы быў на Крашчаціку, але, як мне здаецца, магілёўская пешаходная вуліца прыгажэйшая. Усё дагледжана, прасторна, светла.
«Арбат адпачывае», сказаў, пабываўшы тут, былы першы намеснік
Юрыя Лужкова Валерый Шанцаў, а старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў загарэўся жаданнем зрабіць«пешаходку»ў сталіцы, магчыма, на вуліцы Карла Маркса. I ўсё ж, на мой суб'ектыўны погляд, паўтарыць магілёўскае«дзіва»не ўдасца. У вялікіх гарадах шматлюдна. Яны перанаселены, народу на такіх вуліцах, як Арбат і Крашчацік, што зярнят у макаўцы: хтосьці спяшаецца, піхаецца, другі ледзь рухаецца: тлум, цесната.
Ужо і сёння на некаторых будынках Ленінскай вуліцы вісяць таблічкі:«Былая Вялікая Садовая». Многія жыхары так і называюць яе. У горадзе ёсць бібліятэка імя Леніна, вуліца Ульянава, помнік правадыра стаіць насупраць аблвыканкама, магчыма, варта падумаць аб перайменаванні Ленінскай у Вялікую Садовую. Дальбог, ніхто не пакрыўдзіцца, ды і сам Уладзімір Ільіч быў, калі верыць яго шматлікім біёграфам, чалавекам сціплым і ў адрозненне ад Кацярыны II, аўстрыйскага імператара Іосіфа, каранаваных асоб Уладзіслава IV, Яна Ка-зіміра, Ілжэдзмітрыя II, цара Аляксея Міхайлавіча, Пятра I, Карла XII, Аляксандра I, Мікалая II (я ўжо не ка-жу пра Аляксандра Пушкіна, Сяргея
Ясеніна, Фёдара Шаляпіна) ні разу не быў не толькі ў Магілёве, але і ў Бела-русі.
Я не расказаў пра высокія стромы буйнейшай у Еўропе ракі Дняпро, пра абутыя ў граніт берагі Дубровенкі, пра чыстыя прыгарадныя азёры, дзе ў не-каторых нават ракі водзяцца; абняць неабдымнае немагчыма, ды трэба чытача пазнаёміць са старшынёй гарвы-канкама Віктарам Шорыкавым. Тым больш магіляўчане лічаць, што карэнныя змены адбыліся з прыходам да ўлады новага старшыні аблвыканкама Барыса Батуры: выдатнага арганізатара, чалавека дасведчанага, мэтанакіраванага, валявога. Яго камандзе, дзе адзін з правафланговых Шорыкаў, па сіле любыя задачы. Так гэта ці не, мне хацелася пачуць ад самога Віктара Іванавіча.
Дыхайце, людзі, на поўныя грудзі
Каб ніколі, ніколі ты не быў у няволі, Каб прыгожымі кветкамі цвіў.
Адам Русак
Шорыкаў дужы мужчына, рукі рабочага: шырокія далоні, пальцы не музьікі (тонкія, доўгія), а наадварот, кароткія, тоўстыя, поціск стальны. Вочы добрыя, пагляд адкрыты, і нават ранняя сівізна не старыць гэтага энергічнага, бадзёрага чалавека.
Родам Віктар Іванавіч з Маларыты. Яго бацька, Іван Сямёнавіч, рускі, з Падмаскоўя. Ваяваў у 39-м з японцамі на Далёкім Усходзе, а ў сорак другім быў перакінуты на Заходні фронт. У сорак чацвёртым вызваляў Брэст. Тут пакінулі яго змагацца з бандамі, што туляліся па лясах. Для старшыны Шорыкава закончылася вялікая вайна, пачалася не менш небяспечная малая.
Маці, Ульяна Максімаўна, ваявала ў партызанскім атрадзе імя Фрунзе. 3 будучым мужам, старшыной Шорыкавым, пабраліся ў пераможным сорак пятым.
Віктар пайшоў у школу ў Маларыце, а закончыў у Слаўгарадзе, дзе бацьку пасля дэмабілізацыі прызначылі дырэктарам кансервавага завода, які толькі пачаў будавацца.
Хлопец захапляўся дакладнымі на-вукамі: матэматыкай, геаметрыяй, фізікай. Ніхто з педагогаў і аднакласнікаў не здзівіўся, калі ён пасля школыпадаў дакументы ў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.
«Марыў трапіць на завод», успамінае Віктар Іванавіч, «але прызвалі ў армію». Пры інстытуце была ваенная кафедра, атрымаў званне лейтэнанта. Служыў у Прыкарпацці камандзірам батарэі супрацьтанкавых кіруемых рэ-актыўных снарадаў.
Пасля службы Шорыкаў вярнуўся ў Магілёў на завод«Тэхнапрыбор». Работа падабалася. Вырас ад інжынера па новай тэхніцы да начальніка цэха. Магчыма, і далей бы рос па службе, але прызначылі дырэктарам завода«Чырвоны металіст». I ўсё ішло добра. Людзі разумелі дырэктара, а ён людзей. Усё паставілі з ног на галаву падзеі 1991 г. Шорыкаву давялося вярнуцца на«Тэхнапрыбор», але ўжо ў якасці генеральнага дырэктара.
Гэта быў няпросты час. Дырэктары мяняліся, як шыны ў машын. Выжы-валі найбольш дасведчаныя, мудрыя, упартыя, асабліва на канверсійных прадпрыемствах, як«Тэхнапрыбор», дзе давялося цалкам пераарыентоўваць вытворчасць. Упершыню была распрацавана сістэма ўпраўлення ліфтамі на базе працэсараў. Віктару Іванавічу і яго памочнікам удалося стварыць гаму дрэваперапрацоўчага абсталявання, якое атрымала прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Галоўнае, завод жыў, выпускаў патрэбную краіне прадукцыю.
Шорыкаў неаднойчы выбіраўся дэпутатам гарадскога і абласнога Саветаў, шэсць гадоў быў членам гарвыканкама. Атрымаў званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.
У сакавіку 2002 г. пасля гутаркі з Барысам Батурам, сустрэчы з Прэзі-дэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам Шорыкаў узначаліў гарадскую«вертыкаль»Магілёва.
Работы было непачаты край: і старшыня аблвыканкама, і Прэзідэнт ставілі задачы змяніць аблічча горада, палепшыць асяроддзе пражывання людзей. Адным словам, Магілёў павінен стаць еўрапейскім горадам.
3 чаго вы пачалі? пытаю ў Віктара Іванавіча.
Падбіраў каманду ініцыятыўных, энергічных, дзелавых людзей, такіх, як сённяшнія кіраўнікі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Уладзімір Цумараў і Яўген Лебедзеў, а яны ўжо фарміравалі свае каманды. 3 трох раёнаў горада стварылі два. У комплексе вырашаліся пытанні добраўпарадкавання, будаўніцтва... Ці варта гаварыць, што першачарговай задачай было павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў. Магілёў горад хімікаў. 37 працэнтаў ад усёй вытворчасці горада займае хімічная прамысловасць. А сітуацыя ў хімікаў няпростая. Ажыццяўляецца інвест- праграма з пяццю буйнымі інавацыйнымі праектамі. Без падтрымкі ўрада, кіраўніцтва дзяржавы яе ажыццявіць было б немагчыма.
Віктар Іванавіч, як пейзажыст аб прыгожых мясцінах, натхнёна апавядае пра пад'ём вытворчасці, пошукі, знаходкі, выпуск на ААТ«Хімвалакно»пяці новых матэрыялаў, тканін . для дахавых матэрыялаў, кордавай ніткі для шын.
Вельмі нялёгкая лёгкая прамысловасць. Ёсць праблемы ў УРП«МаАЗ імя Кірава». Тым не менш прадпрыемствы горада працуюць з кожным годам лепш. Радуюць«Строммашына»,«Электрарухавік», РУП«Магілёўліфтмаш»і, як ужо гаварылася, гордасць Магілёва: прадпрыемствы хіміі. Задаволены тым, што вырашылася праблема з прадпрыемствам«Магілёўтрансмаш», які ўвайшоў у склад«МАЗа»і толькі за тры месяцы павялічыў аб'ём вытворчасці ў 3,5 раза. Патэнцыял вя-лікі.
Растуць адлічэнні ў казну горада ёсць магчымасць зрабіць ст'аліцу вобласці прыгажэйшай. Упарадкавалі гістарычныя будынкі, як абласны дра- матычны тэатр, арганізавалі конкурсы на лепшы двор, пад'езд. Асфальтавалі вуліцы, выкладвалі пліткай тратуары, асвятлялі горад, ставілі новыя арыгінальныя агароджы.
Губернатар падтрымлівае кожную карысную ініцыятыву, расказвае Шорыкаў, і людзі бачаць, як на вачах мяняецца аблічча іх Магілёва. Усё больш замежных інвестараў. Прыехаў канадзец, агледзеўся, прывёз сям'ю. 3 370 тысяч жыхароў Магілёва чвэрць моладзь. Юнакам і дзяўчатам ёсць дзе папаўняць багаж ведаў, працаваць, адпачываць, займацца спортам. У горадзе шэсць ВНУ, дзе вучацца каля дваццаці тысяч студэнтаў, восем сярэдніх спецыяльных устаноў, трынаццаць ПТВ, 4 ліцэі, 5 гімназій, больш як сорак школ.
Як ніколі актыўна працуюць фізкультурна-аздараўленчыя ўстановы. Лядовая арэна, тэнісныя корты, шэсць стадыёнаў, басейны, лёгкаатлетычны манеж, Палац і Дом спорту, клубы, прыватныя цэнтры. З'явіліся веласіпедныя дарожкі. Многія магіляўчане ўдзельнічалі ў алімпійскіх гульнях, еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатах. Штогод адбываецца больш як дзвесце спаборніцтваў, у якіх прымаюць удзел не менш як 30 тысяч гараджан. Шмат спартыўных паза-школьных устаноў, ДзЮСШ.
Здаўна горад на Дняпры ганарыцца сваімі культурнымі здабыткамі. Ста-вяць спектаклі драматычны і лялечны тэатры, запрашаюць наведвальнікаў некалькі музеяў, бібліятэкі, дамы культуры.
Больш за сорак калектываў мастацкай самадзейнасці носяць высокае званне«Узорны»і«Народны», ансамбль беларускай песні«Медуніца»(ААТ «Магілёўхімвалакно») упершыню ў вобласці ўдастоены звання«Заслужаны самадзейны калектыў».
Сталі традыцыйнымі міжнародныя фестывалі духоўнай музыкі«Магутны Божа»,«Залаты шлягер»і інш. За апошнія гады адкрыты помнікі народ-наму мастаку Беларусі і Расіі В. Бялы-ніцкаму-Бірулю, народнаму мастаку Беларусі П. Масленікаву, мемарыяльныя дошкі народнаму артысту СССР і БССР Віктару Тураву і народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву.
Шорыкаў прапановы, пажадані, крытычныя заўвагі магіляўчан, гасцей горада прымае па... Інтэрнэту. Пры мне ўключае кампутар. За апошні час паступіла больш як пяцьдзесят зваротаў. У адным з іх студэнт скардзіўся, што насупраць філіяла іх універсітэта ўстанавілі святлафор, а там разбіты асфальт, дзяўчатам у«лодачках»кепска хадзіць, а пасля дажджу шмат гразі. Віктар Іванавіч адразу ж звязаўся з кіраўніком адміністрацыі раёна і загадаў да першага верасня навесці парадак. I ўвогуле, у Магілёве да скаргаў жыхароў ставяцца звышсур'ёзна. У газету«Вячэрні Магілёў»звярнулася жанчына. Яна расказала, як яе выгналі з цырульні. Гаспадыню цырульні ледзь не пазбавілі ліцэнзіі. Яна папрасіла ў пакрыўджанай кліенткі прабачэння, вярнула плату за паслугу і кампенсавала маральнуго шкоду. Гэта характэрны выпадак.
У Магілёве, як ні ў адным абласным цэнтры Беларусі, шмат рэстаранаў, кафэ. Іх гаспадары стараюцца адзін перад адным дагадзіць наведвальнікам. Скарга гэта ўжо надзвычайнае здарэнне.
Задаволены, што мяняецца светапогляд у людзей. Гараджане беражліва ставяцца да Ізробленага, актыўна ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні горада, пакрысе знікаюць акты вацдагсізму, гаворыць Шорыкаў.
Пытанні экалогіі пад строгім кантролем старшыні, як і работа паліклінік, бальніц. Сяброўскае супрацоўніцтва з кіраўнікамі і жыхарамі гарадоў-іпабрацімаў, паездкі за досведам за мяжу, дыялог паміж рознымі нацыянальнымі культурамі гэта стыль жыцця, будні.
I ад памочніка старшыні, і ад ягосамога я чуў шмат цікавага пра Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна. У ім працуюць людзі незвычйныя, як дырэктар Марыя Снытко, і куратар цэнтра, начальнік упраўлення сацыяльнай абароны раёна Антаніна Лебедзева. Там заўсёды могуць знайсці падтрымку ўсе, хто мае ў ёй патрэбу: інвалід, пенсіянер, маці-адзіночка, маламаёмная сям'я.
I калі я даведаўся, што ў цэнтры павінен прайсці рэспубліканскі семінар па інавацыйных тэхналогіях сацыяльнай работы з жыхарамі гарадоў, то ўсе сумненні развеяліся, як дым на ветры, вырашыў абавязкова там пабываць.
Сустрэлі нас з памочнікам старшыні Марыя Снытко і Антаніна Лебе-дзева. Мы ходзім з пакоя ў пакой, і я пачынаю міжволі думаць, што трапіў у казку.
Вось вялікі прасторны пакой, дзе развешаны паліто, касцюмы, прыго-жыя кашулі.
Прыносяць людзі з усіх куткоў горада, расказвае Марыя Фёдараў- на, адзенне праходзіць апрацоўку, вешаюцца біркі. Разам з паліто ці тым жа касцюмам, кашуляй жыхарам маламаёмных сем'яў, інвалідам уручаюцца пакеты з ручніком, мылам, зубной пастай і шчоткай. Хай тыя, хто цураецца сачыць за сабой, пакрысе прывыкаюць. Гэта як напамінак.
Нядаўна прыехаў у цэнтр сам Шорыкаў з жонкай, дапаўняе ды- рэктара Антаніна Аляксееўна, прывёз чатыры вялікія чамаданы адзення і рэчаў. За ім (прыклад па-добраму заразлівы) пацягнуліся іншыя чыноўнікі. Як не згадаць: з кожнага па нітцы беднаму кашуля, а тут не ніткі цэлыя канаты...
Пакоі з каляскамі для інвалідаў, мыліцамі,
шматлікімі прыстасаваннямі. Яны выдаюцца напра-ат людзям, якія, скажам, пасля інсульту дрэнна рухаюцца, маюць патрэбу ў рэабілітацыі.
Інвалід з дзяцінства атрымлівае пенсію ў 54 тысячы рублёў. Каб памагчы яму (а такіх нямала), дзяцей вучаць працаваць. Іх кветкі з матэрыі, іншых матэрыялаў упрыгожваюць карціны. Год работы, і пенсія падвойваецца.
Цэнтр займае даволі вялікі будынак са шматлікімі пакоямі. Тут раней быў дзіцячы сад. Ідзём у трэнажорную залу, масажны кабінет. I ўсё ўражвае, пра ўсё не напішаш, не раскажаш. Пяць філіялаў цэнтра вядуць прыёмы грамадзян. Першы прыём, дзе людзям аказваецца тэрміновая дапамога. Згубіў пенсіянер дакументы памогуць аднавіць, у маці двое дзяцей-інвалідаў, а яна працуе да яе паслуг аддзел дзённага ўтрымання. Маладыя. Мужу не заключылі кантракт, жонка не працуе. Разам з Цэнтрам занятасці шукаюць выйсце са становішча.
Кожная сям'я раёна можа звярнуцца ў цэнтр. Тут і заяву ў суд бясплат-на напішуць, і параду слушную дадуць, і матэрыяльна дапамогуць праз выканкам. 40 тысяч жыхароў раёна (!) абслугоўвае цэнтр з некалькімі філіяламi.
Восем аддзяленняў цэнтра аблегчылі жыццё дзесяткам тысяч магіляў-чан. Службы сядзелак, клубы«обвдення», рэабілітацыйныя і працоўныя майстэрні для дзяцей і дзяцейінвалі-даў, пракаты тэхнічных сродкаў і сродкаў рэабілітацыі, аказанне сацы-яльнай і псіхалагічнай дапамогі дзецям-сіротам, выхаванцам інтэрнатаў, прыёмным сем'ям далёка не поўны пералік спраў, якімі займаюцца ў цэнтры.
Прыемна, што тут няма абыякавых супрацоўнікаў. Ужо ў прыёмнай шмат вазонаў, кветак, пакойчык быту, дзе стаіць каля прасніцы беланогі бусел. Здаецца, махне крыламі і ўзляціць.
3 вышыні птушынага палёта
Хацелася пабываць, канешне, хоць бы на адным з заводаў. Віктар Івана-віч параіў паехаць на«Магілёўліфтмаш». I справы тут iдуць добра I можна убачыць з вышынi птушынага палёту ўвесь горад: падняцца ў выпрабавальнай кабіне ліфта на 87 метраў.
Вядуць прыём спецыялісты, дэпутаты. Многія ведаюць у твар чулых і спагадлівых супрацоўнікаў гэтай паважанай устан-вы Ірыну Зуськову, Любоў Шышакову, Іну Паўлаву і многіх іншых.
Нядаўна пачаў працаваць тэлефон даверу. Памагаюць людзям псіхолагі, юрысты, дактары. Здараецца ратуюць жыцці.
Ці трэба казаць, што я з удзячнасцю ўхапіўся за гэтую прапанову. Вельмі хацелася зірнуць зверху хоць адным вокам на старажытны і малады горад.
«Магілёўліфтмаш»як візітоўка горада. Высачэзная шахта размаўляе з хмарамі, яе бачна з любога канца горада. На ёй выпрабоўваюць ліфты. Размешчана прадпрвіемства на галоўнай вуліцы горада, праспеюде Міра.
Мы падымаемся ўгару напачатку пешшу, пасля едзем на адным ліфце, пераходзім на другі і апошнія метры адольваем зноў пешшу. I вось яна, доўгачаканая пляцоўка, дзе, як мовілі б старыя людзі, зязюлі не кукуюць і перац не расце.
Горад з вышыні птушынага палёту здаецца яшчэ прыгажэйшым. Літаральна патанае ў зеляніне дрэў. Стужкай уецца Дняпро, як невялікія бліскучыя талеркі вадаёмы, а маш-ны з запалкавы карабок.
Я не спяшаюся падыходзіць да краю пляцоўкі, хоць яна абгароджана. Чалавек не птушка, махай рукамі не паляціш.
На вышыні і думкі ў голаў прыхо-дзяць высокія. Яны аб Айчыне, часцінка якой перада мною. Яшчэ Цыцэрон сцвярджаў, што айчына заключае ў сабе толысі тое, што кожнаму дорага, а наш Якуб Колас лічыў, што без роднай зямлі чалавек жабрак.
Відаць, штосьці падобнае адчуваюць і мае спадарожнікі: дырэктар за-вода па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Аляксей Асінцаў, намеснік начальніка выпрабавальнага цэха Аляксандр Старавойтаў і Аляксандр Селязнёў. Твары ва ўсіх адухоўленыя. Вецер трэпле валасы, студзіць скроні. Вольная воля. Шчасце не конь у аглоблі не запражэш.
Спускаемся ўніз. Гутарым у кабінеце Асінцава. Ходзім па цэхах. Завод выпускае грузавыя ліфты. Адзін з іх на дваццаціметровую вышыню падымаў пяцітонныя грузы пры будаўніцтве ў Маскве Вялікага тэатра, іншыя аўтамабілі ў той жа Маскве, Екацярынбурзе, Каўнасе. Касманаўты на Байкануры таксама неаднойчы карысталіся магілёўскімі ліфтамі. Сярод заказчыкаў Цэнтральная клінічная бальніца ў Маскве. Адміралцейскія верфі ў Санкт-Пецярбурзе, Калінінская і Растоўская АЭС, завод«Форд»ва Усяволжску. Наменклатура багатая. Пасажырскія ліфты ад 400 да 1000 кіламетраў рухаюцца з хуткасцю ад паўметра ў секунду да 1,6 метра. Грузавыя больш марудна, але падымаюць цяжар вагой да пяці тон.
Завод выконвае і спецзаказы для прэстыжных офісаў, гасцініц, рэстаранаў, а таксама для бальніц, пажарнікаў, з двума выхадамі, люкам. Пра' найсучасную аддзелку столі, падлогі, сцен, парэнчаў, арыгінальныя люстры і гаварыць не даводзіцца. Дызайн прыгожы. Выключна надзейныя лябёдкі пастаўляюцца, як і шматлікія запчасткі, на іншыя заводы, іх тэхнічныя характарыстыкі на вышыні. Тэхніка, канешне, выпрабоўваецца. Рэкламацый няма.
На заводзе працуюць 4350 рабочых, распавядае Аляксандр Асінцаў. Апрача ліфтоў выпускаецца тэхніка для сельскай гаспадаркі. Гэта прычапныя штангавыя апырсквальнікі, камбінаваныя шыроказахопныя аг- рэгаты для перадпасяўной апрацоўкі глебы. Асвоілі выпуск дрэваапрацоўчых машын, электрычных культыватараў, насосаў... I на гэтую прадукцыю хапае пакупнікоў. Расце зарплата завадчан.
Асінцаў магіляўчанін. Як прыйшоў пасля арміі на прадпрыемства, так і застаўся тут. Пачынаў з токара, інжынера-тэхнолага, а там перайшоў на камсамольскую работу, партыйную, а сённяшнія яго функцыі яшчэ больш шырокія. Культура, спорт, дысцыпліна, адпачынак людзей. Толькі структурных падраздзяленняў на заводзе ажно 20, і ў кожным з іх ёсць намеснік дырэкгара па ідэалагічнай рабоце.
Працуюць людзі не за грошы, а за сумленне, працягвае аповед дырэктар, праводзяцца дні інфармацыі, выпускаюцца плакаты, насценныя газеты. А ў сельгаскалектыве«Дуброва», што на Быхаўшчыне, ёсць свая база для адпачынку, заняткаў спортам. У вёсцы Чачавічы праходзяць шматлікія спаборніцтвы. Сюды выязджаюць завадчане на выхадныя з дзецьмі.
Падчас экскурсіі па заводзе мой небагаты багаж ведаў па выпуску і эк-сплуатацыі ліфтоў пакрысе папаўняецца. Я даведваюся пра лазерную рэзку металу, парашковую афарбоўку, некаторыя сакрэты выпрабавання надзейнасці. I ўжо ў Доме прэсы, падымаючыся на ліфце ў рэдакцыю свайго часопіса, абавязкова буду згадваць магілёўскіх ліфтабудаўнікоў...
Пры выхадзе з завода спыняемся каля дошкі Гонару, з густам аформле-най. Яна абнаўляецца двойчы ў год. Трапляюць сюды лепшыя з лепшых. Ім уручаюцца граматы, грашовыя прэміі.
Вакол дрэвы, клумбы з кветкамі, стаянка ддя машын.
Калі я прыйшоў на завод, згадвае Асінцаў, тут красаваліся толькі некалькі«Масквічоў»ды«Жыгулёў», а цяпер трэба рабіць трэцюю стаянку.
Машыны найсучасныя, больш замежныя маркі. Дальбог верыцца, што з такімі людзьмі, як на дошцы Гонару, Беларусі пад сілу выпускаць з цягам часу і свае легкавушкі, не горшыя ад замежных. Нашы майстры не з гліны злеплены.
Мост у будучыню
Позна вечарам выходжу з гасцініцы і ледзь не да самай поўначы хаджу па горадзе. У цудоўных агнях Пушкінскі праспект. Мост цераз Дняпро здаецца дарогай у будучыню. Ззяе водная роўнядзь, у ёй адлюстроўваюцца агні, плавае месяц, а на пешаходнай вуліцы цурчыць рознакаляровая вада з фантанаў. Шмат юнакоў і дзяўчат. Дрэвы здаюцца кзачнымі.
Абдымаю бронзавага астролага (звездачета). Кажуць, калі дакрануцца да яго вялікага пальца, то станеш шчаслівым і абавязкова збудзецца любое тваё жаданне. Палец аж блішчыць ад шматлікіх дотыкаў. Я хачу яшчэ раз пабываць у цудоўным горадзе Магілё-ве, прайсціся яго вуліцамі, скверамі, сустрэцца з мудрымі дзядамі, вучоным людам, паэтамі і мастакамі. Усё гаворыць за тое, што заўтра ён будзе яшчэ прыгажэйшы. Вось і дакранаюся да цёплай бронзы.