Могилевский городской исполнительный комитет

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Russian Belarusian English

Адсутны на Беларусі «Апостал» Спірыдона Собаля з’явіўся ў Магілёве

Адсутны на Беларусі «Апостал» Спірыдона Собаля з’явіўся ў Магілёве Гэта знакавая падзея для горада, таму што раней у Магілёве не было ні воднай кнігі выдання Спірідона Собаля. Зараз «Апостал», выдадзены ў 1632 годзе, ужо знаходзіцца ў Магілёве . На гэты момант адміністрацыя музея гісторыі горада завяршае неабходныя працэдуры для яго аплаты. І ўжо хутка любы жадаючы будзе мець магчымасць убачыць рэдкую кнігу.

«Пяць гадоў таму была прапанова ад аднаго калекцыянера. Але тады ў нас не было такіх грошай, каб выкупіць кнігу. І вось увесь гэты час мы шукалі іншыя варыянты. Кніга была знойдзена за мяжой. І каштавала яна ў два разы меней. На гэты момант ў нас ёсць фінансаванне з гарадскога бюджэту», — распавёў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Так літургічная кніга «Апостал» Спірыдона Собаля з’явілася ў Магілёве.

Спірыдон Собаль — вельмі рэдкі друкар. Ён надрукаваў каля 25 выданняў. І вельмі часта ён двойчы, а нават і тройчы, друкаваў адны і тыя ж кнігі. Не з’яўляецца выключеннем і «Апостал». «Першы раз гэтая кніга была надрукавана ў Кіеве ў 1630 годзе. У гэтым жа годзе Спірыдон Собаль вяртаецца на Беларусь, у Куцеінскі манастыр пад Оршай. Там у 1632 годзе друкуе яшчэ адзін наклад „Апостала“, экзэмпляр якога цяпер знаходзіцца ў ратушы. Але ёсць магчымасць, что гэтая кніга была надрукавана ў Буйнічах. Нягледзячы на тое, што пасля 1630 года кнігі Собаля друкаваліся ў Беларусі, выходныя дадзеныя заставаліся кіеўскімі. У 1638 годзе з’явіўся яшчэ адзін, магілёўскі наклад „Апостала“. Гэты варыянт літургічнай кнігі магілёўскага выдавецтва ёсць у Нацыянальная бібліятэцы», — дзеліцца гістарычнымі падрабязнасцямі Аляксей Мікалаевіч.

З’яўленне такога рэдкага экспаната ў музеі гісторыі Магілёва — важная падзея не толькі для нашага горада, але і ў цэлым для ўсей Беларусі. Спірыдон Собаль быў выхадцам з Магілёва і лічыцца першадрукаром Магілёўшчыны. А дагэтуль у нашым горадзе не было ніводнай кнігі знакамітага магілёўца. А ў Беларусі з’явіўся адсутны раней варыянт куцеінскага альбо буйніцкага «Апостала».

Зусім скора ў магіляўчан і гасцей горада з’явіцца магчымасць не толькі паслухаць пра працу Спірыдона Собаля, але і ўбачыць адну з яго кніг.

Анастасія Гузоўская