Мова твая і мая
Якасная работа па далучэнню дзяцей да роднай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа немагчыма без кваліфікаваных, зацікаўленых педагогаў. Яны першыя сваім прафесійным майстэрствам, любоўю да роднай мовы павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай, выклікаць эмацыянальны водгук на яе.








