Свята ў нашым садзе
Стала добрай традыцыяй праводзіць калядкі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва». Але сёлета свята было незвычайнае тым, што галоўнымі героямі-калядоўшчыкамі былі бацькі дзяцей нашай старэйшай групы. Дзецям вельмі спадабалася сумеснае свята з бацькамі. Разам яны ўдзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, адорвалі пачастункамі, спявалі вясёлыя калядныя песні, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь Новы год. Таты і мамы пераплаціліся ў гаспадара і гаспадыню, цыган, мядзведзя, казу, каня, павадыра. Выдатны эмацыйны настрой падарылі героі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выконвалі колядные запеўкі, прыказкі, услаўляючы Каляду, засыпалі ўсіх збожжам. Дадзенае мерапрыемства было арганізавана сумесна з музычным кіраўніком І.Н.Герасімавай з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі, любові да сваёй краіны, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і выдатны зарад добрага настрою.








