Святкуем Калядкi
У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 66 г. Магiлева» прайшло фальклорнае свята «Калядкi». Пад гукi беларускай народнай музыкi, у народным адзеннi дзецi і дарослыя акунулiся ў атмасферу традыцыйнага беларускага свята, сталi актыўнымi ўдзельнiкамi беларускiх народных гульняў і абрадаў. Гулялi з казой і мядзведзем, спявалi песнi з Бабай Ягой, скакалi з вяселымi цыганамi, частавалiся смачнымi аладкамi, цукеркамi і нават салам.





