Вяртанне да традыцый
У цяперашні час актыўна адраджаецца нацыянальныя культурныя традыцыі, па новым пераасэнсоўваюцца элементы фальклору, у якіх народ пакінуў нам самае каштоўнае са свайго вопыту, назапашанага стагоддзямі.
Не засталася ў баку ад гэтых працэсаў і дашкольная педагогіка. У дзіцячым садзе працягваецца работа па далучэнню дзяцей да беларускіх нацыянальных звычаях па розных напрамках, у тым ліку і па музычнаму выхаванню.
Народная творчасць багата песнямі, гульнямі, абрадавымі дзеяннямі, адрозніваецца яркай імправізацыяй, што дае вялікі прастор для арганізацыі забаў фальклорнай накіраванасці. Дзецям асабліва палюбіліся два віды працы: забавы прымеркаваныя да народных абрадавых святаў («Каляды», «Гуканне вясны», «Купалле» і інш.) і тэатраліцазіі казак.
Варта адзначыць, што казка адначасова і настаўляе дзіця і напаўняе дабрынёй, чуласцю, адкрывае дзверы ў свет народнага духу, нацыянальных традыцый, адначасова з’яўляючыся найбольш адпаведнай узросту формай работы з дзецьмі.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцчячы сад № 25 г. Магілёва» прайшла забава па тэатралізацыі казкі «Як крумкач да восені рыхтаваўся». Дзеці не проста паказвалі спектакль, а ў гульнявой форме, праз сатворчасць з дарослым, накіроўвалі сюжэт казкі, не губляючы галоўную канву гісторыі, вырашалі пастаўленую праблему — дапамагчы крумкачу сабраць уражай. У ходзе забавы дзеці далучыліся да народных танцаў («Бульба», «Лявоніха») і гульняў («Яблычак», «Падушачка», «Гарлачык»), папрактыкаваліся ў размове на беларускай мове. Забаўка атрымалася дынамічнай і насычанай станоўчымі эмоцыямі.
Такім чынам, зварот да фальклору, як сродку выхавання, адкрывае шырокія перспектывы ў фарміраванні асобы дзяцей, як пераемнікаў традыцыі і культуры нашага краю.
Клюява К.А., музычны кіраўнік дзяржаўнай
установы адукацыі «Дзіцчячы сад № 25 г.Магілёва»