Самая лепшая зямля

Вельмі важна навучыць сучасных дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама жаданне на ёй размаўляць.

Менавіта дашкольны ўзрост — найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры, што вельмі важна для далейшага працэсу выхавання. З гэтай мэтай у дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi- сад № 52 г. Магiлёва» прайшла музычная забава для дзяцей старэйшай группы пад назвай «Самая лепшая зямля». Дзеці пазнаёміліся з традыцыямi беларускага народа, размаўлялі на беларускай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі беларускія народныя песні, пазнаёміліся з музычнымі інструментамі і самі адчулі сябе музыкамі. Выхаванцам вельмі спадабалася знаёмства з прадметамі побыту беларусаў: вырабамі з саломы, гліны, ільну, дрэва, тканымі і вышытымі вырабамі.

Барынава Н. А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі- сад № 52 г.Магілёва»

| Печать |