«Пералівы роднай мовы»

У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 93 г. Магiлёва» адбыўся кірмаш для бацькоў выхаванцаў па тэме «Пералівы роднай мовы». У ходзе мерапрыемства бацькі павысілі свой узровень па пытаннях валодання беларускай мовай, фарміравання каштоўнасных адносін да яе; удакладнілі веды пра культурныя здабыткі свайго народа. Пад гукі беларускай народнай музыкі гулялі ў беларускія народныя гульні разам з Несцеркам, практыкаваліся ва ўменні іграць на музычных інструментах.

Медзюлянава В.А., намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыi «Яслi-сад № 93 г. Магiлёва»

| Печать |