Магiлёў — любы горад!
Прыгожы, светлы, сучасны, спартыўны, працоўны, гасцiнны, чысты, зялёны, утульны, сонечны, любiмы, лепшы! Такiмi словамi ахарактарызавалi родны горад выхаванцы сярэднiх груп дзяржаўнай установы адукацыi «Яслi-сад № 86 г. Магiлёва» у час музычнай забавы «Магiлёў — любы горад».
Дзецi спявалi песнi, чыталi вершы, здзейснiлi завочнае падарожжа па плошчах i вулiцах роднага горада, госцю забавы паштальёну Печкiну расказалi пра свой горад i пра магчымасцi, якiя ён раскрывае для кожнага жыхара. Свае веды пра гiсторыю i знакамiтых магiлёўцах змаглi прадэманстраваць i бацькi пад час гульнi «Знатакi Магiлёва». Усiх удзельнiкаў мерапрыемства аб’яднала любоў да Магiлёва i пачуццё гонару за куточак роднай зямлi.
Iрванцова В.В.,
намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Яслi-сад № 86 г. Магiлёва»