Беларускі арнамент

У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 93 г. Магiлёва» адбылася творчая гасцёўня для педагогаў па тэме: «Беларускі арнамент». У ходзе мерапрыемства педагогі замацавалі веды пра паходжанне беларускага арнаменту, удакладнілі веды пра беларускае нацыянальнае адзенне; адрозненні мужчынскага і жаночага народнага касцюма. Пад гукі беларускай народнай музыкі практыкавалісь ва ўменні маляваць геаметрычны і раслінны арнамент.

Вольга Медзюлянава,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслi-сад № 93 г. Магiлёва»

| Печать |