Беларускія святы: Каляды
Традыцыя правядзення беларускіх народных святаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 7 г. Магілёва» існуе даўно і стала добрай звычкай.
На працягу некалькіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных народным святам. Але адно з самых любімых свят, як у дзяцей, так і ў дарослых — гэта «Калядкі». Сёлета вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з выхаванцамі падрыхтавалі цудоўнае мерапрыемства. Нашы «Калядачкі» былі насычаны казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі вакол елкі, гульнямі, пачастункамі.
Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў.
Шэвялева С.А. намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці ДУА «Дашкольны
цэнтр развіцця дзіцяці № 7 г. Магілёва»