«Адчыняйце вароты, у госці едзе каляда»

Па традыцыі кожны год выхаванцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 18 г. Магілёва» развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка — гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь год. Наша «Каляда» была напоўнена казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, заўзятымі гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць датыкнуцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю прывабнасць народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць дражнілкі і частуюцца смачнымі слодычамі.

Святлана Аляксандраўна Брагіна,
музычны кіраўнік
ДУА «Яслі-сад № 18 г. Магілёва»

| Печать |