Дабрачынная акцыя «Дзецi — дзецям»

У сучасных умовах развiцця беларускага грамадства праблемы сацыяльнай небяспекi непаýналетнiх з’яýляюцца ýсё больш вострымi.

Наблiжаецца свята Новага года, а гэта азначае, што ý кожнага з нас з’ýляецца магчымасць зрабiць дабро. Такая традыцыя iснуе ýжо шмат год у дзяржаýнай установе адукацыi «Яслi-сад № 88 г. Магiлёва». З 12 па 26 снежня 2018 года праводзiца дабрачынная акцыя «Дзецi — дзецям». Супрацоýнiкi ýстановы адукацыi разам з бацькамi падрыхтавалi для выхаванцаý, знаходзячыхся ý сацыяльна небяспечным становiшчы, падарункi: цацкi, канцылярскiя тавары, прадметы адзення, абутку i iншыя рэчы.

Акцыя працягваецца, i мы заклiкаем усiх зацiкаýленых не заставацца ý баку. Давайце разам зробiм так, каб кожнае дзiця не было пакiнута i верыла ý навагоднюю казку i добрых чараýнiкоý.

Кайнара Л.А., Няфёдава А.М., выхавальнiкi
ДУА «Яслi-сад № 88 г. Магiлёва»

| Печать |