Беларускія вячоркі
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 64 г. Магілёва» надаюць асаблівую ўвагу выхаванню ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, павагі, гонару за зямлю, на якой жывеш. Дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. Мерапрыемствы і святы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай культуры і мовы, сталі традыцыйнымі на базе нашага дзіцячага сада і мяркуюць дальнейшую работу калектыву ўстановы па развіццю беларускага маўлення выхаванцаў.
Стала добрай традыцыяй правядзенне «Беларускіх вячорок», дзе ўдзельнікі свята ўспамінаюць яркую беларускую традыцыю, поўную песень, гульняў і забаў. Традыцыйныя беларускія касцюмы, аформленная ў беларускім стылі музычная зала надаюць асаблівую атмасферу мерапрыемства.
Эмоцыі радасці, ажыўлення, захопленасці тым, што адбываецца выказана на тварах выхаванцаў, якія перадаваліся гледачам і ўсім удзельнікам.
Л.А.Расінская, загадчык
ДУА «Яслі-сад № 64 г.Магілёва»