Вясёлыя Дажынкі!

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 46 г. Магілёва» прайшло традыцыйнае восеньскае свята «Дажынкі», якое аб’яднала разам дзяцей, бацькоў і педагогаў. Гэта было сапраўднае вяселле, якое суправаджалася танцамі, песнямі, цікавымі беларускімі гульнямі. Таксама на свяце гучала шмат прыказак, прымавак і вершаў пра хлеб. Гасцямі свята былі працавітая дзяўчынка Янінка і яе братка-лайдак Цімошык, а таксама Каза-дзераза. А на прыканцы вяселля дзяцей і гасцей чакаў падарунак — сапраўдны смачны і духмяны каравай!

Астапкова Ю.П.,
музычны кіраўнік
ДУА «Яслі-сад № 46 г. Магілёва»

| Печать |