«Беларуска моўны дзень у дзіцячым садзе»

У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 32 г. Магілёва» па традыцыі прайшоў адзіны дзень роднай мовы. На працягу дня праводзіліся разнастайныя гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на роднай мове, малявалі адгадкі каляровымі алоўкамі, разгадвалі рэбусы і даведаліся пра выставу беларускіх майстроў, якая знаходзіцца ў міні-музеі «Беларуская хатка». Ёсць у нашых дзетак магчымасць дакрануцца да нацыянальнай культуры праз беларускую вопратку — апрануць беларускі нацыянальны касцюм і разгледзіць самабытнасць, яркасць і прыгажосць арнамента адзення, якое апраналі людзі ў далёкім мінулым.

Бацькі нашых выхаванцаў разам з дзецьмі прымалі ўдзел у конкурсе «Беларускія ўзоры», дзе была прадстаўлена лялька Васіліна ў беларускім касцюме ўпрыгожаным вышаўкай з элементамі нацыянальнага арнамента на адзенні.

Такім чынам, кожнае дзіця атрымаў магчымасць пабываць на выставе беларускіх майстроў, дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць свой слоўнікавы запас і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.

Вайчайтис Жанна,
заместитель заведующего
по основной деятельности

| Печать |